Гаэтана Вестрыс
Гаэтана Апаліна Бальтазар Вестрыс (18 красавіка 1729, Фларэнцыя — 23 верасня 1808, Парыж) — італьянскі артыст балета, балетны педагог і балетмайстар.
Гаэтана Вестрыс | |
---|---|
італ.: Gaetano Vestris | |
![]() Томас Гейнсбара Партрэт Гаэтана Вестрыса | |
Імя пры нараджэнні | Гаэтана Апалінэ Бальдасарэ Вестры (італ.: Enrico CecchettiGaetano Apolline Baldassarre Vestris) |
Дата нараджэння | 18 красавіка 1729[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1808[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Дзеці | Auguste Vestris[d] |
Прафесія | артыст балета, харэограф, балетмайстар |
![]() |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Парыжы ў танцоўшчыка Л. Дзюпрэ. У 1748 годзе дэбютаваў у «Парыжскай оперы». Вестрыс унёс шмат новага ў мастацтва танца, надаў рухам большую свабоду. Сучаснікі называлі яго «богам танца». У 1770 годзе атрымаў званне балетмайстра «Парыжскай оперы» (пазней «Гранд-Опера»), дзе ставіў балеты, імкнучыся драматызаваць танцавальныя сцэны, надаць танцу характар мімічнага дзеяння. У 1770—1776 гадах — галоўны педагог «Парыжскай оперы». У 1782 годзе пакінуў сцэну. Яго сын Агюст Вестрыс (1760—1842) быў таксама выбітным танцоўшчыкам і педагогам, сярод яго вучняў Ж. Перо, А. Бурнанвіль, Ф. Эльслер.
Зноскі
- ↑ а б Gaetan Vestris // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1046347667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1046347667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Літаратура
правіць- Jean-Marie Thiébaud, Notice généalogique et historique sur une famille de danseurs et d’artistes européens : les Vestris (XVIIIe-XIXe siècles), 2001, 12 p.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гаэтана Вестрыс