Гаэта (заліў)

(Пасля перасылкі з Гаэтанскі заліў)

Гаэта (італ.: Golfo di Gaeta) — заліў Тырэнскага мора на заходнім узбярэжжы Апенінскага паўвострава. На поўначы абмежаваны мысам Цырцэі, на поўдні аддзелены востравам Іск’я ад Неапалітанскага заліва. На захадзе заліва знаходзяцца Панцыянскія астравы.

Гаэта
італ. Golfo di Gaeta
Від на заліў Гаэта з горада Формія
Від на заліў Гаэта з горада Формія
41°06′ пн. ш. 13°30′ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяТырэнскае мора
Краіна
Тыпзаліў 
Гаэта (заліў) (Італія)
Гаэта (заліў)
Map

У заліў упадае рака Вальтурна. На ўзбярэжжы заліва размешчаны горад Гаэта.