Гаўрыіл Якімавіч Ламакін
Гаўрыіл Якімавіч (Іакімавіч) Ламакін (25 сакавіка [6 красавіка] 1812, слабада Барысаўка, Курская губерня — 9 [21] мая 1885, Гатчына) — рускі харавы дырыжор і музычны дзеяч.
Гаўрыіл Якімавіч Ламакін | |
---|---|
Род дзейнасці | дырыжор, кампазітар, педагог, спявак |
Дата нараджэння | 25 сакавіка (6 красавіка) 1812 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 (21) мая 1885 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 25 Сакавіка (6 красавіка) 1812 года ў сям’і прыгоннага селяніна, быў адпушчаны на волю графам Д. М. Шарамецевым. З 1822 года спяваў у харавой капэле графа Д. М. Шарамецева, дзе навучаўся таксама спевам і харавому мастацтву ў А. Сапіенцы-сына. З 1830 года выкладаў спевы, а ў 1850—1872 — кіраўніком гэтай жа капэлы. У 1874 годзе пасля роспуску капэлы, кіраваў мужчынскім хорам графа С. Д. Шарамецева. З яго хорам выступалі В. М. Самойлаў, П. А. Барценева, Л. А. Лаўроўская, Джавані Батыста Рубіна.
З 1830 года адначасова выкладаў спевы ў многіх навучальных установах Санкт-Пецярбурга: Імператарскай Прыдворнай пеўчай капэле (1848—1859), Екацярынінскім інстытуце, Імператарскім вучылішчы правазнаўства, Аляксандраўскім ліцэі, Пажаскім корпусе і інш.
18 сакавіка 1862 года сумесна з М. А. Балакіравам заснаваў Бясплатную музычную школу, якая складалася пад імператарскім заступніцтвам, і кіраваў ёю да 28 студзеня 1868.
Вядомыя вучні Г. Я. Ламакіна — А. Бюдэль-Адамі, М. Вярдзераўская, Ю. Н. Галіцын, Л. І. Кармаліна, А. і К. Лядаў, А. А. Ляраў, І. А. Мельнікаў, А. Я. Пятрова-Вараб’ёва, А. А. Папова.
Памёр 9 (21) траўня 1885 года. Яго сын — Уладзімір — стаў мастаком, быў дырэктарам Мікіцкага батанічнага саду.
Зноскі
- ↑ Ломакин Гавриил Якимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1