Архімандрыт Гаўрыіл (24 ліпеня 1962, Сакулка — 22 лістапада 2018, Беласток) — архімандрыт, багаслоў. Заснавальнік і адзіны насельнік праваслаўнага скіта ў гонар святых прападобных Антонія і Феадосія Пячэрскіх.

Гаўрыіл
польск.: Gabriel

Адукацыя
Дзейнасць клірык
Нараджэнне 24 ліпеня 1962(1962-07-24)
Смерць 22 лістапада 2018(2018-11-22) (56 гадоў)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Варшаўскую духоўную семінарыю і хрысціянскую багаслоўскую акадэмію ў Варшаве. Свой манаскі шлях пачаў у Благавешчанскім манастыры Супрасля, дзе 8 красавіка 1986 года быў пастрыжаны ў малую схіму з імем Гаўрыіл, у гонар архангела Гаўрыіла. 7 красавіка 1986 года тагачасным епіскапам Беластоцкім і Гданьскім Савам быў пасвечаны ў іерадыякана, а 30 лістапада 1986 года — у іераманаха. 21 мая 1998 года быў узведзены ў сан архімандрыта, а 1 мая 2000 года быў прызначаны намеснікам Супрасльскага манастыра і настаяцелем манастырскага храма.

17 лютага 2007 года абараніў доктарскую дысертацыю па тэме: «Заблудаў як рэлігійна-культурны цэнтр Праваслаўнай Царквы». 1 красавіка 2008 года сабор епіскапаў Польскай Праваслаўнай Царквы пастанавіў нарачы архімандрыта Гаўрыіла (Гібу) епіскапам Горліцкім, вікарыем Пшэмысльска-Новасончаўскай епархіі. Аднак Айцец Гаўрыіл не прыняў гэтай пастановы, палічыўшы сябе не годным епіскапскага сану. 16 студзеня 2009 года арганізаваў адзіны ў Польшчы праваслаўны скіт сярод лясоў і балот, непадалёк ад вёскі Адрынкі Нараўскага павета Падляшскага ваяводства. З таго часу і да самай смерці айца Гаўрыіла ў скіт сцякаліся шматлікія паломнікі з усёй Польшчы і з-за мяжы, каб атрымаць благаславенне, суцяшэнне і настаўленне[1].

Зноскі