Гварыента дзі Арпа
Гварыента дзі Арпа (іт. Guariento di Arpo; 1310-1370) — жывапісец гатычнага стылю з паўночнай Італіі.
Гварыента дзі Арпа | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 1310[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1370[2][3][…] |
Месца смерці | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё і творчасць
правіцьВывучаў майстэрства жывапісу ў Падуі. Пра жыццё Гварыента захавалася вельмі мала пісьмовых звестак. З 1338 годзе працаваў у Падуі на службе каля дома Карара, тут ён стварыў серыю карцін з выявамі анёлаў для капэлы ў палацы гэтага сямейства. Каля 1365 года пераязджае ў Венецыю і ўкараняе ва ўласцівую гэтаму рэгіёну візантыйскую манеру ў мастацтве ўплыў жывапісу школы Джота. Пісаў пераважна алтарныя палотны і фрэскі на рэлігійныя тэмы, але таксама і персанальныя партрэты па прыватных замовах.
У 1365 годзе Гварыента дзі Арпа атрымаў ад дожа Венецыі Марка Карнара заказ на стварэнне гіганцкай фрэскі для адной з залаў Палаца дожаў. Фрэска насіла назву Каранацыя Марыі і займала ўсю прастору адной са сцен новай Вялікай Залы палаца, у якой засядала Вялікая рада горада. Падчас пажараў 1576 і 1577 гадоў гэтыя роспісы моцна пацярпелі, і паколькі выратаваць іх ужо было немагчыма, на гэтым месцы Якапа Тынтарэта піша свой Страшны суд. Да XX стагоддзя фрэскі дзі Арпа лічыліся беззваротна страчанымі. Аднак у 1903 годзе пры рэстаўрацыйных работах яны былі знойдзены пад работай Тынтарэта, зняты са сцяны, перанесены на палатно і пасля дбайнай апрацоўкі ў 1995—1996 гадах выстаўлены на агляд у Палацы дожаў.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б Guariento // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Guariento di Arpo // Bibliografie dějin Českých zemí — 1905.