Гедэон Алендскі (? — пасля 1737) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Гедэон Алендскі
Род Алендскія
Бацька Дыянісій Алендскі[d]
Маці Ганна з Самбаржэцкіх[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Дыянісія і Ганны з Самбаржэцкіх, пачынальнікаў хрустаўскай галіны роду, унук Юрыя.

Пісар гродскі, стражнік Ваўкавыскага павета (1734), дэпутат Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (1716), пасол на Варшаўскі сойм (1735).

Сям’я правіць

Двойчы жанаты. Першы шлюб з Рахеллю Глушынскай, з якой меў аднаго сына Ігнацыя Францішка і трох дачок — Ганну Канстанцыю, Іаганну, Тэадору.

Другі шлюб з Ганнай удавой па Францкевічу-Радзімінскаму, з якой меў двух сыноў — Дыянісія і Юрыя.

Літаратура правіць