Юрый Алендскі (сын Крыштафа)
(XVII ст.) сын Крыштафа, суддзя земскі ваўкавыскі
Юрый (Ежы) Алендскі (? — пасля 1653) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Юрый Алендскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Якаў Кандзераўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Даніэль Аўсяны[d] | ||||||
Смерць | не раней за 1653 | ||||||
Род | Алендскія | ||||||
Бацька | Крыштаф Алендскі | ||||||
Маці | Ганна з Есьманаў[d] | ||||||
Жонка | Юстына з Быхаўцаў[d] | ||||||
Дзеці | Тэафіл Алендскі і Дыянісій Алендскі[d] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Крыштафа і Ганны з Есьманаў.
Быў у выправе пад Смаленск, дзе атрымаў ад караля Уладзіслава IV прывілей на падсудка Ваўкавыскага павета (1633), суддзя земскі ваўкавыскі (1650), пасол на Варшаўскія соймы (1642, 1646) і іншыя (1650, 1653).
Валодаў маёнткам Хрустава.
Сям’я
правіцьЖанаты з Юстынай Быхавец, ад якой меў пяцёра сыноў — Мікалая, Крыштафа, Тэафіла, Дыянісія, Юрыя, і дзвюх дачок — Марыяну і Кацярыну.
Літаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 22. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.