Геза Лашонцы
Геза Лашонцы (венг.: Losonczy Géza; 5 мая 1917, Ершэкчанад, Аўстра-Венгрыя — 21 снежня 1957, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі журналіст і палітык.
Геза Лашонцы | |
---|---|
венг.: Losonczy Géza | |
Род дзейнасці | журналіст, палітык |
Дата нараджэння | 5 мая 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 снежня 1957 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1939 годзе ўступіў у Венгерскую камуністычную партыю. Удзельнік Руху Супраціву. У 1945—1949 гадах супрацоўнік газеты Szabad Nép. У 1949—1951 гадах сакратар Міністэрства асветы ВНР. У 1951 годзе рэпрэсаваны, вызвалены і рэабілітаваны ў ліпені 1954 года.
У час Венгерскага паўстання 1956 года увайшоў у склад урада Імрэ Надзя на пасадзе міністра друку і прапаганды. У пачатку лістапада член Часовага кіраўніцтва ВСРП. 3 лістапада разам з Золтанам Тылдзі правёў апошнюю прэс-канферэнцыю ўрады. 4 лістапада схаваўся ў пасольстве Югаславіі, адкуль пазней разам з Імрэ Надзям і яго прыхільнікамі быў выдадзены ў Румынію.
У сярэдзіне красавіка 1957 года вернуты ў Будапешт. Падчас зняволення абвясціў галадоўку і памёр незадоўга да прызначанага працэсу.