Гекельфон
Гекельфон, барытонавы габой — драўляны духавы музычны інструмент, створаны ў 1904 годзе нямецкім інструментальным майстрам В. Гекелем (ням.: W. Heckel).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/86/Heckelphone.jpg/100px-Heckelphone.jpg)
Гучыць актавай ніжэй за габой. Гук пявучы, выразны, насавога тэмбру. Зрэдку ўжываецца ў аркестры (напрыклад, у «Саламеі» і «Электры» Р. Штрауса). Гекельфон малы (гекельфон-пікала) гучыць на кварту вышэй габоя, мае больш светлы тэмбр.
Літаратура
правіць- Robert Howe, Heckelphone; Alan Lurie, Michael Dulac, piano (2005). Centennial Recital for Heckelphone. Wilbraham Music.
- Paul Winter Consort (1990). Earth: Voices of a Planet. Living Music.
- Paul Winter Consort (1990). The Man Who Planted Trees. Living Music.