Гельмут Фаска (в.-луж.: Helmut Faska; нар. 8 красавіка 1932, вёска Вуежк, Верхняя Лужыца, Германія - 15 студзеня 2024) — сербалужыцкі вучоны-сарабіст, лінгвіст і славіст. Дырэктар Сербалужыцкага інстытута (1990—1992). Адзін з аўтараў «Сербалужыцкага лінгвістычнага атласа» (Serbski rěčny atlas).

Гельмут Фаска
Дата нараджэння 8 красавіка 1932(1932-04-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 2024(2024-01-15) (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Ганка Фаске[d]
Род дзейнасці мовазнавец
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 8 красавіка 1932 года ў сербалужыцкай вёсцы Вуежк. Пасля Другой сусветнай вайны вучыўся ў Чэшскай гімназіі ў Варнсдорфе. У 1951 годзе працягнуў навучанне ў пашыранай сербалужыцкай гімназіі ў Будзішыне. З 1953 года вывучаў славістыку ў Лейпцыгскім універсітэце, па заканчэнні якога працягнуў сваё навучанне ў Маскоўскім універсітэце. З 1958 года працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце сербалужыцкага народазнаўства (сёння — Сербалужыцкі інстытут). У 1969 годзе абраны старшынёй «Верхнялужыцкай моўнай камісіі»[1]. З 1988 года займаўся навукова-выкладчыцкай дзейнасцю.

З 1965 па 1996 год сумесна з Гельмутам Еньчам і Фрыда Міхалкам займаўся выданнем 15-томнага «Сербалужыцкага моўнага атласа». У 1981 годзе ў супрацоўніцтве з Фрыда Міхалкам напісаў акадэмічнае сачыненне «Gramatika hornjoserbskeje spisowneje rěče přitomnosće. Morfologija». У 1984 годзе за сваю навуковую дзейнасць удастоены прэміі імя Якуба Чышынскага. У 1990—1992 гадах дырэктар Сербалужыцкага інстытута.

У час, калі быў членам Міжнароднай славянскай камісіі, удзельнічаў у стварэнні «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» (General Slavic Linguistic Atlas).

У 2003 годзе выдаў падручнік верхнялужыцкай мовы «Pućnik po hornjoserbšćinje» (Даведнік па верхнялужыцкай мове), які стаў асновай стандартнага метадалагічнага дапаможніка для выкладчыкаў верхнялужыцкай мовы.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць