Сарабістыка
Сарабі́стыка (в.-луж.: , н.-луж.: Sorabistika) — міждысцыплінарная навуковая дысцыпліна, якая вывучае лужыцкія мовы і культуру лужыцкіх сербаў.
Цэнтры сарабістыкі
правіць- У Германіі: Сербалужыцкі інстытут у Баўтцэне (выдае навуковы часопіс Lětopis) і Інстытут сарабістыкі ў Лейпцыгскім універсітэце (рыхтуе выкладчыкаў на верхнялужыцкай ці ніжнялужыцкай мовах для працы навучальных установах[1], выдае навуковы часопіс Sorapis).
- У Чэхіі: кафедра славяназнаўства Карлава ўніверсітэта і Таварыства сяброў Лужыцы (выдае навукова-папулярны часопіс «Чэшска-лужыцкі веснік». У Празе размешчаны буйнейшы збор сербалужыцкай літаратуры за межамі Лужыцы — бібліятэка Горніка[2].
- У Польшчы: інстытут славянскай філалогіі Варшаскага ўніверсітэта (выдае навуковы часопіс Zeszyty Łużyckie) і аддзел славістыкі Польскай акадэміі навук.
- Ва Украіне: Сарабістычны цэнтр пры Інстытуце славістыкі Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франко (выдае зборнік «Питання сорабістики», матэрыялы па сарабістыке друкуюцца таксама ў зборніке «Проблеми слов'янознавства»)
- У Расіі: Інстытут славяназнаўства РАН (матэрыялы па сарабістыке друкуюцца ў навуковым часопісе «Славяноведение»)[3].
- У Сербіі: навукова-асветніцкі праект «Растко Лужица» (буйнейшая ў свеце лічбавая бібліятэка па сарабістыке[4]), які аб'ядноўвае даследчыкаў мясцовай школы сарабістыкі[5].
Зноскі
- ↑ Aims and Tasks . // sorb.philol.uni-leipzig.de. Праверана 2016-7-29.
- ↑ Hórnikova knihovna . // luzice.cz. Праверана 2016-7-29.
- ↑ Моторный, Владимир и др. Сорабистика в Украине: история и современность. — Studia Slavica Savariensia. — 2001. — Т. 1—2. — С. 96.
- ↑ Хронолошки преглед сорабистичких истраживања на територији Србије . // prolusatia.pl. Праверана 2016-8-18.
- ↑ Лужицкий вопрос и большая политика . // interaffairs.ru. Праверана 2016-7-29.
Літаратура
правіць- Цайль, В. Сорабистика в Германии. Научно-исторический итог пяти столетий = Sorabistik in Deutschland: eine wissenschaftsgeschichtliche Bilanz aus fünf Jahrhunderten. — Домовина, 1996. — 216 с.