Гема
Гема (лац.: gemma — каштоўны камень) — твор гліптыкі, ювелірны камень, звычайна круглявай або авальнай формы, з выразанымі выявамі. Адрозніваюць гемы з урэзанымі малюнкамі (інталіі) і з барэльефных выпуклымі малюнкамі (камеі).
Мастацтва разьбы па каменю вядома са старажытнасці. У Старажытнай Месапатаміі гемы рабілі яшчэ ў IV тысячагоддзі да нашай эры. Асабліва папулярныя гемы былі ў Старажытнай Грэцыі (з VI стагоддзя да н. э.) і Старажытным Рыме. У Сярэднія стагоддзі гемы выкарыстоўваліся для ўпрыгожвання царкоўнага начыння, кніг, на адзенні святароў. Антычныя гемы насілі ў выглядзе зашпілек на вопратцы, як медальёны ў аправе з каштоўных металаў. Часта гемы ўпрыгожвалі пярсцёнкі з пячаткай. Геммы часта выкарыстоўваліся як пячаткі, амулеты.
У Эрмітажы захоўваецца адна з самых вядомых гем — «Камея Ганзага» з трохслаёвага агата з рэльефным малюнкам егіпецкага цара Пталамея II і яго жонкі (III стагоддзе да н. э.).
Пры вырабе гем выкарыстоўваюць розныя матэрыялы. Звычайна для ніжніх слаёў камей бярэцца больш цёмны матэрыял, каб на яго фоне вылучалася разьбяная выява з больш светлага каменя. Часта выкарыстоўваюць сардонікс, які мае пласты рознай расфарбоўкі. Таксама ў вытворчасці гем ужываюць агат, гематыт, гранаты, сердалік.
Літаратура
правіць- Геммы Государственного музея Грузии. Тт. I—V. — Тбилиси, 1954—1972.
- Неверов О. Я. Геммы античного мира / Отв. ред. Н. А. Сидорова. — М.: Наука, 1982 (1983). — 144, [16] с. — (Из истории мировой культуры). — 185 000 экз. (обл.)