Геманхоз — гельмінтоз чалавека і жывёл з групы нематадозаў  (руск.).

Геманхоз

Апісанне

правіць

Узбуджальнік — нематоды з роду гемонхусы (Haemonchus). Распаўсюджана па ўсім свеце. Гемонхусы — невялікія ружовыя нематоды, якія дасягаюць 18-35 мм даўжыні. Лічынкі развіваюцца ў знешнім асяроддзі.

Спосаб заражэння

правіць

Авечкі заражаюцца праз сена і ваду, забруджаныя інвазійнымі яйцамі гельмінтаў, летам — на ўвільготненых і забалочаных участках пашы.

Сімптомы

правіць

У жвачных жывёл выклікае цяжкія разлады ўсяго арганізма, якія праяўляюцца ў паражэнні кішачніка, нервовай сістэмы, крывятворных органаў і эндакрынных залоз; маладняк (а ён найбольш успрымальны да інвазіі) пры гэтым часта гіне. У паўднёвых раёнах у авечак геманхоз часам працякае ў выглядзе энзаатый (часцей у гады з багатымі ападкамі). Лячэнне праводзяць фенаціязінам, які скормліваюць з дробненым збожжам.

У чалавека

правіць

У чалавека інвазія геагельмінтам гемонхус скручаны (Haemonchus contortus) сустракаецца рэдка, хвароба працякае з дыспепсічнымі з’явамі. Заражэнне адбываецца праз рот.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць