Гельмінтоз (грэч. ἕλμινθοςгліст) — заражэнне чалавека, жывёл і раслін глістамі (манагінеі, нематоды, скрэбні, трэматоды і цэстоды), якія пашкоджваюць галаўны мозг, лёгкія, косці, кроў, ныркі, печань, скуру, страўнікава-кішачны тракт і мышцы праз вылучэнне атрутных рэчываў і паглынанне вітамінаў, мікраэлементаў і харчовых рэчываў. Уяўляе смяротную пагрозу пры траплянні глістоў у вочы і мозг (пячоначны смактун).

Гельмінтозы
Глісты ў слізістай кішэчніка
Глісты ў слізістай кішэчніка
МКХ-10 B83.983.9
МКБ-10-КМ B65-B83, B83.9 і B65.B83
МКХ-9 128.9128.9
МКБ-9-КМ 120-129.99[1][2], 128.9[1][2] і 128.8[2]
DiseasesDB 28826
MeSH D006373
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэджанне

правіць

Прадухіленню заражэння спрыяюць стараннае мыццё гародніны і садавіны, варэнне і смажанне мяса без пакідання крыві, варэнне і саленне рыбы, кіпячэнне вады. Перад ежай, пасля працы з зямлёй, наведвання прыбіральні і дотыку да сабакаў і катоў варта мыць рукі цёплай вадой з мылам. У салаты, супы і мясныя стравы карысна дадаваць свежы часнок і цыбулю. Глістагоннымі ўласцівасцямі валодаюць таксама гранат (сок), грэчаскія арэхі, морква і морквавы сок, лясныя суніцы.

Прыкметы

правіць

Заражэнне суправаджаецца павышэннем тэмпературы, гіпатаніяй, зніжэннем жвавасці і працаздольнасці, агульная слабасцю і раздражняльнасцю, болем у суставах і мышцах, свербам скуры і сыпам, ацёчнасцю тканак[3]. Агульнымі прыкметамі хваробы з'яўляецца затрымка росту і развіцця. У чалавека адзначаецца схудненне і зніжэнне інтэлекту. У жывёл — зніжэнне прадукцыйнасці, дрэнны апетыт і парушэнне каардынацыі рухаў.

У чалавека вядома звыш 300 відаў глісных укараненняў трох груп:

  • біягельмінтозам заражаюцца пры ўжыванні ежы жывёльнага паходжання праз развіццё глістоў у целе прамежкавага гаспадара;
  • геагельмінтозам — пры парушэнні асабістай гігіены праз глістоў, што развіваюцца ў глебе;
  • кантактны гельмінтоз перадаецца ад хворага пры хуткім выспяванні яйцаў глістоў.

Беларусь

правіць

У Беларусі ў чалавека найбольшае пашырэнне маюць наступныя віды хваробы: анкіламстамітоз, апістархоз, аскарыдоз, дыфелабатрыёз, трыхацэфалёз, трыхінелёз, фасцыялёз і энтэрабіёз. У раслін — бульбяная нематода. У жывёл — аскарыдоз, гіменлепідыдоз, дыкрацэліёз, дыктыякаўлёз, макракантарынхоз, маніезіёз, парамфістаматыдоз, странгілідоз, трыхацэфалёз і фасцыялёз. Сажалкавай рыбагадоўлі шкодзяць батрыяцэфалёз, гіралактылёз, дактылагіроз, дыпластаматоз, лігулёз і філаметроз[4].

Зноскі

  1. а б Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б в Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Паразіты — на выхад // Краіна здароўя. — 28 чэрвеня 2011. — № 36 (272). — С. 5.(недаступная спасылка)
  4. Раман Заяц. Гельмінтозы // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1997. — Т. 5. — С. 144-145. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі

правіць