Морква[3] (Daucus) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых.
Двух-, зрэдку адна- і шматгадовыя травы з галінастым сцяблом вышынёй да 100 см. Караняплоды рознай формы і колеру. Лісце перыста-рассечанае. Дробныя кветкі ў складаным парасоніку. Плод — віслаплоднік. Насенне, асабліва дзікіх відаў, мае спецыфічны пах і багатае эфірнымі алеямі.
Вядома каля 60 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Паўднёвай Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Амерыцы, Афрыцы і Аўстраліі. На Беларусі 1 від[4] — морква дзікая (Daucus carota).
У культуры вядома з II ст. да н.э., у Еўропе — з XIV ст. н.э. Культывуецца морква пасяўная (Daucus carota sativus).
Зноскі
- Морковь: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)