Трыхацэфалёз
Трыхацэфалёз[7] (trichocephalosis, трыхуроз) — гельмінтоз з групы нематадозаў, які характарызуецца пашкоджаннем органаў страўнікава-кішачнага тракта.
Трыхацэфалёз | |
---|---|
Медыцынская спецыяльнасць | інфекталогія[d] |
Сімптомы | боль у вобласці жывата і таза[d], дыярэя, hypochromic anemia[d], эазінафілія[d] і weight loss[d] |
Лекі, якія выкарыстоўваецца для лячэння | albendazol[d][1], mebendazole[d][1], ivermectin[d][1], pyrantel[d][1], imidacloprid[d][2], mebendazole[d][3] і oxantel[d][4] |
Працэс перадачы патагена | фекальна-аральны шлях[d] |
ICD-9-CM | 127.3[5][6] |
Код NCI Thesaurus | C128399[5] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Этыялогія і эпідэміялогія
правіцьУзбуджальнік трыхацэфалёзу — воласагалоў чалавечы (Trichuris trichiura). У большасці выпадкаў хвароба працякае бессімптомна, пры цяжкай інвазіі назіраюцца страўнікава-кішачныя парушэнні.
Як і іншыя геагельмінтозы, трыхацэфалёз шырока распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках і найбольш часта сустракаецца ў дзяцей з бедных слаёў насельніцтва.
Чалавек заражаецца пры ўжыванні садавіны, ягад, агародніны, забруджаных інвазійнымі яйцамі ўзбуджальнікаў[8].
Воласагалоў мае шырокі задні і ніткападобна вытанчаны пярэдні канец цела, што надае яму падабенства з пугай. Дарослыя гельмінты паразітуюць у сляпой і абадковай кішцы, глыбока ўкараніўшыся ў слізістую пярэднімі канцамі цела. Тысячы яец, якія штодня адкладваюцца самкай, выходзяць з калам вонкі і даспяваюць у глебе. Пасля праглынання чалавекам яец з іх у дванаццаціперснай кішцы вылупляюцца лічынкі, якія спеюць і затым мігруюць у тоўстую кішку. Цыкл развіцця паразіта займае каля 3 месяцаў. Тэрмін жыцця дарослых гельмінтаў складае некалькі гадоў.
Клінічная карціна
правіцьРэакцыя арганізма на ўкараненне воласагаловаў выказана слаба. У большасці выпадкаў клінічныя праявы і эазінафілія адсутнічаць. Пры цяжкай інвазіі магчымыя боль у жываце, страта апетыту і панос з прымешкай слізі ці крыві, што нагадвае неспецыфічны язвавы каліт і хваробу Крона. У дзяцей, якія недаядаюць і пакутуюць хранічным паносам, цяжкі трыхацэфалёз можа прывесці да выпадзення прамой кішкі. Сярэднецяжкая інвазія можа ўскладніцца затрымкай росту. Таксама могуць назірацца агульная слабасць, галаўны боль, парушэнне сну, зрэдку сутаргі[9].
Патагенез
правіцьПатагеннае дзеянне выяўляецца ў траўматызацыі слізістай абалонкі кішачніка. Укараняючыся ў яе тонкім галаўным канцом, воласагаловы ствараюць спрыяльныя ўмовы для наступнага пранікнення патагенных бактэрый і ўзнікнення інфекцыйных захворванняў. Акрамя таго, яны вылучаюць таксіны, якія атручваюць арганізм[10].
Дыягностыка
правіцьПры мікраскапіі кала выяўляюць яйцы ўзбуджальніка памерамі 50х20 мкм, якія па форме нагадваюць лімон. Палаваспелыя воласагаловы маюць даўжыню 3-5 см і часам бачныя пры рэктараманаскапіі.
Лячэнне і прафілактыка
правіцьДля прафілактыкі патрэбна санітарнае добраўпарадкаванне населеных месцаў, выкананне правіл водазабеспячэння і харчавання.
Для лячэння ўжываюць наступныя лекавыя прэпараты[11]:
- Альбендазол — унутр пасля ежы па 400 мг адзін раз у суткі 3 дні запар
- Мебендазол — унутр па 100 мг два разы на суткі праз 20-30 хвілін пасля ежы на працягу 3 дзён
- Карбендацым — унутр пасля ежы па 10 мг / кг у суткі на працягу 3-5 дзён
У жывёл
правіцьАпісанне
правіцьЗ жывёл да трыхацэфалёзу ўспрыімлівыя дробная і буйная рагатая жывёла, свінні, сабакі, лісы, найбольш хварэюць парасяты ва ўзросце 2 — 4 месяцы, авечкі ў 1,5 — 3 гады. Заражаюцца пры заглынанні інвазійных яец з кормам і вадой. Хворыя жывёлы трацяць апетыт, худзеюць, у іх парушаецца дзейнасць стрававальнай (паносы, запоры), нервовай (прыгнечаны стан) сістэм, затрымліваецца рост[12].
Лячэнне і прафілактыка
правіцьДля прафілактыкі робяць дэгельмінтызацыі вясной і ўвосень, мяняюць выпасы, гной абясшкоджваюць біятэрмічна[7].
У лячэнні свіней выкарыстоўваюць бубулін, авечак — прамінтын[7].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г NDF-RT Праверана 13 снежня 2016.
- ↑ Inxight: Drugs Database Праверана 2 лістапада 2018.
- ↑ Inxight: Drugs Database Праверана 2 лістапада 2018.
- ↑ Inxight: Drugs Database Праверана 2 лістапада 2018.
- ↑ а б Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ а б в Трыхацэфалёз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 112
- ↑ Трыхацэфалёз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 112
- ↑ Трыхацэфалёз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 112
- ↑ В. С. Ершов и др. Паразитология и инвазионные болезни сельскохозяйственных животных. — М., 1959. — 492 с.
- ↑ Stefanie Knopp, Khalfan A. Mohammed, Benjamin Speich, Jan Hattendorf, I. Simba Khamis Albendazole and Mebendazole Administered Alone or in Combination with Ivermectin against Trichuris trichiura: A Randomized Controlled Trial(англ.) // Clinical Infectious Diseases. — 2010-12-15. — В. 12. — Т. 51. — С. 1420–1428. — ISSN 1058-4838. — DOI:10.1086/657310 Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2019.
- ↑ Трыхацэфалёз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 112