Воласагалоў чалавечы

Валасагалоў[1] (Trichuris trichiura) — від нематод сямейства Trichuridae. Эндапаразіт чалавека. Узбуджальнік трыхацэфалёзу.

Воласагалоў чалавечы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trichuris trichiura


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  36087

Распаўсюджанне правіць

Касмапаліт. Сустракаецца на ўсіх мацерыках, але часцей за ўсё ў трапічных рэгіёнах з цёплым вільготным кліматам.

Апісанне правіць

Цела даўжынёй 3-5 см. Пярэдняя галоўная частка вузкая і доўгая, займае 2/3 даўжыні цела, нагадвае валасок, дзякуючы чаму від і атрымаў такую назву. У ёй размешчаны стрававод. Задні канец самца закручаны ў спіраль. Там знаходзяцца кішачнік і органы рэпрадукцыі. Яйцы валасагаловаў бочкападобныя, жаўтлявыя з празрыстымі полюсамі, памерам 50-54 х 23-26 мкм.

Жыццёвы цыкл правіць

Паразітуе толькі ў чалавека. Прамежкавых гаспадароў няма. Жыве ў тоўстай кішцы. Тонкі галаўны канец чарвя пагружаны ў слізістую абалонку кішачніка для фіксацыі і харчавання. Сілкуецца крывёй і клеткамі сценкі кішачніка. Сталая самка адкладае ў прасвет кішачніка яйцы, якія трапляюць у навакольнае асяроддзе з фекаліямі хворага. Свежавыдзеленыя яйцы неінвазійныя, спеюць ад 2-х тыдняў да 3-4 месяцаў у залежнасці ад тэмпературы і вільготнасці навакольнага асяроддзя (пры 24 °С — 4 тыдні). Яйцы захоўваюць жыццяздольнасць 1-2 гады.

Чалавек заражаецца праз забруджаныя прадукты, ваду або брудныя рукі. У тонкай кішцы з яец выходзяць лічынкі, якія пранікаюць у варсінкі кішкі і развіваюцца на працягу 3-10 дзён. Затым, руйнуючы варсінкі, яны выходзяць у прасвет кішачніка, апускаюцца ў тоўстую кішку і на працягу месяца становяцца палаваспелымі. Працягласць жыцця — да 5 гадоў.

Зноскі

  1. Валасагалоў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 400

Літаратура правіць

Спасылкі правіць