Круглыя чэрві
Круглыя чэрві, нематоды (Nematoda) — тып чарвей.
Круглыя чэрві | |||||||||||||||||
![]() Heterodera glycines (патаген соі) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Nematoda Rudolphi, 1808 | |||||||||||||||||
Класы | |||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Даўжыня ад 0,05 мм да 8,4 м. Цела цыліндрычнае, верацёна- ці ніткападобнае, завостранае на канцах, нерасчлянёнае, на папярочным разрэзе круглае, укрытае шчыльнай кутыкулай. Скурна-мускульны мяшок складаецца з кутыкулы, скурнага эпітэлію і аднаго слоя падоўжных мышцаў. Поласць цела запоўнена вадкасцю.
Стрававальная сістэма ў выглядзе скразной кішэчнай трубкі, якая ўключае рот, глотку, сярэдні і задні аддзелы кішэчніка. Выдзяляльная сістэма прадстаўлена выдзяляльнымі каналамі. Нервовая сістэма ўключае каляглотачнае нервовае кольца, нервовыя ствалы і нервовыя перамычкі, якія іх злучаюць. Ёсць органы пачуццяў. Дыхальнай і крывяноснай сістэм няма. Некаторыя здольныя да анаэрабіёзу і анабіёзу.
ЭкалогіяПравіць
Свабоднажывучыя формы кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам, ёсць драпежнікі. Сярод круглых чарвей ёсць віды, якія паразітуюць у тканках раслін. Аднак большасць відаў круглых чарвей — мікраскапічныя свабоднажывучыя насельнікі дна вадаёмаў і глебы, якія жывяцца мёртвымі арганічнымі рэчывамі. Яны адыгрываюць важную ролю ў кругавароце рэчываў у прыродзе і працэсах глебаўтварэння.
Большасць раздзельнаполыя жывёлы з выражаным палавым дымарфізмам. Адкладваюць яйцы, ёсць жывародныя.
КласіфікацыяПравіць
Вядомы з верхняга карбону. Апісана каля 20 тыс. відаў, агульная колькасць відаў па розных ацэнках ад 100 тыс. да 1 млн.
Пашыраны ўсюды. Жывуць у морах і прэснай вадзе, у глебе. Многія — паразіты раслін, жывёл і чалавека. Найбольш вядомыя аскарыды (Ascarididae), вастрыцы (Enterobius), воласагаловы (Trichuris), трыхіна, бульбяная нематода (Globodera rostochiensis), галавыя нематоды (Meloidogyne), трыхацэфаліды і інш.
ЗначэннеПравіць
Многія паразіты выклікаюць хваробы: аскарыдоз, гельмінтозы, нематадозы, нематодныя хваробы раслін, трыхінелёз і інш.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
- Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с. : іл. ISBN 978-985-03-1367-6.