Геме́ра (стар.-грэч.: Ήμέρα, «дзень») — у грэчаскай міфалогіі багіня, увасаблялая дзень, дачка Нікты (Ночы) і Эрэба (Цемры) [1], сястра Эфіру. У пераказе Гігіна, нарадзілася ад Хаосу і Імглы [2].

Гемера
Міфалогія старажытнагрэчаская рэлігія[d]
Сфера ўплыву daylight[d] і дзень
Пол жанчына
Бацька Эрэб
Маці Нюкта
Браты і сёстры Эфір
Муж Эфір
Дзеці Таласа і Aura[d]
У іншых культурах Дыс[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лічылася спадарожніцай Геліяса. Выкрала Кефала і нарадзіла ад яго Фаэтона (версія) [3]. У Алімпіі яе статуя як маці Мемнана [4] (тут яна змешваецца з Эас). Паводле Гігіна, маці Таласы (ад Эфіру).

У рымскім пантэоне Гемеры адпавядае Дыес.

Зноскі

  1. Гесіёд. Тэагонія 124
  2. Гігін. Міфы. Уводзіны 1
  3. Паўсаній. Апісанне Элады I 3, 1; III 18, 12; Гесіёд, падроблены фр.375 М.-У.
  4. Паўсаній. Апісанне Элады V 22, 2