Генадзь Генадзьевіч Краско

Генадзь Генадзьевіч Краско — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2020), дацэнт. Намеснік начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па навуковай рабоце.

Генадзь Генадзьевіч Краско
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2020)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 1999 годзе скончыў з залатым медалём Бачэйкаўскую школу Бешанковіцкага раёна і паступіў на факультэт беларускай філалогіі і гісторыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, які скончыў з адзнакай. Пачынаючы з трэцяга курса, паралельна атрымліваў юрыдычную адукацыю[1].

Працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 34 Віцебска[1]. Вучыўся ў ад’юнктуры Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[2]. У 2010 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук[1].

Працаваў начальнікам аддзела вайсковай часці № 10091, цяпер працуе прафесарам спецыяльнай кафедры Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

25 сакавіка 2020 года Г. Г. Краско прысуджана вучоная ступень доктара гістарычных навук[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Распрацаваў навуковую канцэпцыю арганізацыі і дзейнасці органаў дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР у 1943—1991 гадах.

Аўтар манаграфіі і больш за 100 навуковых артыкулаў.

Узнагароды правіць

  • стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021)[4].

Зноскі

  1. а б в Выпускник Бочейковской школы Бешенковичского района Г. Г. Краско получил диплом доктора исторических наук
  2. 90 год Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею: матэрыялы навук. канф., Віцебск, 30-31 кастр. 2008 г. / рэдкал. Г. У. Савіцкі [і інш.]. — Мінск: Медысонт, 2009. — 424 с. — С. 416
  3. Состоялось заседание Президиума ВАК Архівавана 27 ліпеня 2021.
  4. Распоряжение Президента Республики Беларусь от 24 декабря 2020 года № 253рп «О поощрении талантливых молодых ученых»