Генадзь Генадзьевіч Сабыніч

беларускі дзяржаўны служачы, старшыня Віцебскага райвыканкама

Генадзь Генадзьевіч Сабыніч (1973, Шунеўцы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага райвыканкама (2015 — 2023). Старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (з 25.09.2023).

Генадзь Генадзьевіч Сабыніч
Сцяг Старшыня Віцебскага раённага выканаўчага камітэта
з 2015
Папярэднік Руслан Фурашоў
Нараджэнне 1973(1973)
Шунеўцы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР
Адукацыя Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Дзейнасць дзяржаўны служачы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

У 1995 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізаванне сельскай гаспадаркі». Свой працоўны шлях Генадзь Сабыніч пачынаў на пасадзе інжынера па укамплектаванню тэхнікі ў калгасе «Парыжская камуна» Глыбоцкага раёна, затым быў загадчыкам майстэрнямі, з 1997 па 2001 год — галоўным інжынерам калгаса імя Чапаева гэтага ж раёна.

З 2001 па 2006 год займаў пасаду дырэктара камунальнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Лукомль» Чашніцкага раёна. З 2006 па 2012 год Генадзь Сабыніч быў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сенненскага райвыканкама. У 2007 годзе Генадзь Генадзьевіч скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». З 2012 па 2015 год займаў пасаду намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, вёў пытанні механізацыі і сельскагаспадарчай перапрацоўкі.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)