Генадзь Адольфавіч Кернес

украінскі палітык
(Пасля перасылкі з Генадзь Кернес)

Генадзь Адольфавіч Кернес, укр.: Геннадій Адольфович Кернес (27 чэрвеня 1959, Харкаў, УССР, СССР17 снежня 2020, Берлін, Германія[7]) — украінскі палітык яўрэйскага паходжання[8], доктар дзяржаўнага кіравання[9], гарадскі галава Харкава (з 18 сакавіка 2010 года да сваёй смерці), раней член гарадской рады Харкава (ён займаў гэтую пасаду на працягу трох тэрмінаў), а таксама бізнесмен; вызначаецца як алігарх[8].

Генадзь Адольфавіч Кернес
укр.: Геннадій Адольфович Кернес
Сцяг5-ы гарадскі галава Харкава Сцяг
24 лістапада 2010 — 16 снежня 2020
(в. а. з 18 сакавіка 2010)
Прэзідэнт Віктар Януковіч
Папярэднік Міхаіл Добкін
Пераемнік Ігар Церахаў
Сакратар Харкаўскай гарадской рады
11 красавіка 2002 — 28 мая 2002
Прэзідэнт Леанід Кучма
Папярэднік Мікалай Пятрэнка
Сакратар Харкаўскай гарадской рады
26 сакавіка 2006 — 24 лістапада 2010
Прэзідэнт Віктар Юшчанка
Віктар Януковіч
Папярэднік Марк Воранаў
Пераемнік Аляксандр Новак
Нараджэнне 27 чэрвеня 1959(1959-06-27)
Смерць 16 снежня 2020(2020-12-16)[5] (61 год)
Месца пахавання
Бацька Адольф Лазаравіч Кернес
Маці Ганна Абрамаўна Кернес
Жонка Аксана Уладзіміраўна Васіленка
(колішняя жонка)
Галіна Сяргееўна Прывалава
(колішняя сужыцелька)
Аксана Юр’еўна Гайсінская[1][2]
Дзеці Кірыл, Даніл
Нацыянальнасць яўрэй
Партыя Наша Украіна (2005)
Партыя рэгіёнаў
(2005—2014)
Адраджэнне
(2015—2019)
Давярай справам (2019)
Апазіцыйны блок (2019)
Блок Кернеса — Паспяховы Харкаў (2020)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат навук (2013)
Прафесія чарцёжнік-канструктар
слесар
Дзейнасць палітык, дзяржаўны служачы
Вядомы як Гепа[3][4]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

28 красавіка 2014 года падчас велапрабегу быў паранены стрэлам з агнястрэльнай зброі, які здзейсніў невядомы нападнік. Яго стан быў ацэнены як цяжкі[10]. Пасля завяршэння паспяховага лячэння ў клініцы ў Ізраілі, куды быў дастаўлены пасля замаху, 17 чэрвеня 2014 года вярнуўся ў Харкаў і праз некаторы час вярнуўся да выканання абавязкаў[11].

Па меркаванні некаторых экспертаў, на працягу доўгага перыяду знаходжання на пасадзе ён захоўваў жорсткі прарасійскі палітычны курс[12][13]; быў таксама прыхільнікам прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Пасля яго ўцёкаў у Расію Кернес таксама схаваўся за ўсходняй мяжой Украіны (магчыма, у Расіі), аднак неўзабаве вярнуўся ў Харкаў[10]. Пасля фарміравання новага ўрада ва Украіне, Кернес падтрымаў яго[13][14], захаваўшы пры гэтым пасаду мэра Харкавa. Не да канца, аднак, змяніў свае погляды — за два месяцы да замаху на сваё жыццё ён быў абвінавачаны празаходнімі палітыкамі Украіны ў заахвочванні сепаратызму[15]. Служба бяспекі Украіны нават распачала супраць яго справу, абвінаваціўшы яго ў распальванні сепаратысцкіх настрояў. Аднак лічыцца, што ў апошнія тыдні перад замахам ён змякчыў сваю пазіцыю, падтрымаўшы тэрытарыяльную цэласнасць Украіны[8]. На думку некаторых палітолагаў, дзякуючы супрацоўніцтву харкаўскіх эліт разам з Кернесам з цэнтральнай уладай, у горадзе, якім ён кіраваў, сепаратысты не змаглі заняць вялікую колькасць будынкаў дзяржаўных устаноў, у адрозненне ад сітуацыі, якая мела месца ў Данецку або Луганску. У сярэдзіне сакавіка прыхільнікі сепаратызму, аднак, захапілі штаб-кватэру аблсавета ў Харкаве, але неўзабаве былі з яе выцесненыя міліцыяй[10].

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і[16][17]: бацька — Адольф Лазаравіч Кернес (1934—2012), маці — Анна Абрамаўна Кернес (нар. 1935). Мае сястру. У 1976 годзе скончыў сярэднюю школу № 76 у Харкаве. Пасля школы атрымаў звальненне ад ваеннай службы ў арміі па артыкуле 7-Б (шызафрэнія)[8][18].

Адукацыю прадоўжыў у Нацыянальнай Юрыдычнай акадэміі Украіны ім. Яраслава Мудрага (укр. Національна юридична академія України ім. Ярослава Мудрого), далей вывучаў права ў Харкаўскім дзяржаўным эканамічным універсітэце (укр. Харківський державний економічний університет), які скончыў са ступенню магістра дзяржаўнага кіравання[9][19].

Быў жанаты з Аксанай Гайсінскай, дачкой былога намесніка генеральнага пракурора Украіны, былога пракурора Кіева Юрыя Гайсінскага[20][21].

Да пачатку палітычнай кар’еры Кернес стаяў на чале арганізаванай злачыннай групы ў Харкаўскім рэгіёне[22]. Ён быў пакараны за крадзеж і падман[23].

Да таго, як уладкавацца на працу ў мясцовае самакіраванне, ён займаўся бізнесам, будучы, сярод іншага, старшынёй савета дырэктараў буйной кампаніі. У 1998 годзе быў абраны ў гарадскую раду Харкава па 23 выбарчай акрузе. У гарадской радзе ён заснаваў і ўзначаліў нефармальную апазіцыйную групу «Новы Харкаў — новыя магчымасці», якая супрацьстаяла тагачаснай уладзе. На мясцовых выбарах 2002 года ён атрымаў падтрымку больш за 90% выбаршчыкаў у акрузе[9].

З 11 красавіка па 28 мая 2002 года займаў пасаду сакратара харкаўскай гарадской рады[17][24][25].

У 2004 годзе ён падтрымаў Аранжавую рэвалюцыю[15].

У 2005 годзе ўступіў у Партыю рэгіёнаў. Праз год ён правёў выбарчую кампанію на пасаду мэра для свайго сябра і калегі Міхаіл Добкін, які выйграў выбары. Сам Генадзь Кернес стаў сакратаром харкаўскай гарадской рады[9][26]. Ён займаў гэтую пасаду з 26 сакавіка 2006 па 24 лістапада 2010 года.

18 сакавіка 2010 года Міхаіл Добкін узначаліў аблдзяржадміністрацыю. У той жа дзень Генадзь Кернес быў прызначаны часовым выканаўцам абавязкаў мэра Charkowa. Гэтую функцыю ён выконваў да мясцовых выбараў, якія адбыліся ў кастрычніку таго ж года. 31 кастрычніка 2010 года быў абраны мэрам Харкава[9]. На выбарах, атрымаўшы 30,09% галасоў (голас за яго аддалі 130 352 выбаршчыкі), ён апярэдзіў бліжэйшага суперніка, кандыдата ад апазіцыі Арсена Авакава, за якога прагаласавалі 29,46% выбаршчыкаў (127 608 галасоў). 24 лістапада 2010 года ён быў прыведзены да прысягі і пачаў выконваць абавязкі кіраўніка адміністрацыі. Як мэр Харкава, ён паабяцаў правесці вельмі шырокія рэформы, унесці значны ўклад у развіццё горада і дабрачыннай дзейнасці[15].

28 жніўня 2013 года абараніў доктарскую працу па тэме: „Mеханізмы ўплыву рэгіянальнай эліты на дзяржаўнае кіраванне Украіны” (укр. Механізми впливу регіональної еліти на державне управління України)[9].

22 лютага 2014 года ў Харкаве адбылося сабранне прарасійскай арганізацыі «Украінскі фронт». Людзі, якія сабраліся, абвясцілі аб узяцці на сябе адказнасці за ахову канстытуцыйнага парадку на тэрыторыі паўднёвага ўсходу Украіны. Яны сцвярджалі, што падзеі ў Кіеве прывялі да паралічу цэнтральнай улады і дэстабілізацыі дзяржавы. Арганізатары мітынгу выступалі за ўвядзенне федэратыўнага ладу з паўаўтаномнымі рэгіёнамі ва Украіне. Асноўнымі прадстаўнікамі гэтай прапановы былі губернатар Харкаўскай вобласці Міхаіл Добкін і мэр Харкава — Генадзь Кернес[27][28]. У выніку Служба бяспекі Украіны распачала справу супраць гэтых палітыкаў, абвінаваціўшы іх у распальванні сепаратысцкіх настрояў.

28 красавіка 2014 года падчас язды на веласіпедзе ў паўночнай частцы Харкава Кернес быў паранены з агнястрэльнай зброі невядомым стрэлкам, які страляў ззаду (стралялі з суседняга лесу)[10][15]. Каля 11:30 па мясцовым часе яго даставілі ў харкаўскую бальніцу. Пасля двухгадзінны аперацыі ўрач, які яе праводзіў, паведаміў, што стан Кернеса цяжкі, што мае прамую сувязь з тым, што ён мае пашкоджаную дыяфрагму; пашкоджаны таксама ўнутраныя органы — куля прабіла лёгкае і пячонку[15].

29 красавіка 2014 года намеснік мэра Харкава па пытаннях аховы здароўя і сацыяльнай абароны Святлана Гарбунова-Рубан пацвердзіла інфармацыю аб этапаванні Кернеса ў Ізраіль, што звязана з вялікім вопытам работы ізраільскіх урачоў у лячэнні цяжкіх агнястрэльных раненняў[29].

Асабістае жыццё правіць

У Кернеса было трое дзяцей. Ён быў прыхільнікам здаровага ладу жыцця. Актыўна займаўся спортам (яго захапленнем быў бег па перасечанай мясцовасці)[9][15].

Зноскі

  1. ТОП-20 самых влиятельных женщин Харькова
  2. Жена Кернеса похвасталась спортивной фигурой
  3. Гепа Харьківський // Украина криминальная, 24.05.2004
  4. У місті, де владарює Гепа, люди з відчаю покінчують із життям Архівавана 17 кастрычніка 2014.
  5. Кернеса поховають навпроти Кушнарьова — 2020.
  6. https://www.pravda.com.ua/news/2020/12/17/7277247/
  7. Kharkiv Mayor Kernes died, time, place of funeral not determined yet (англ.). Interfax-Ukraine. Праверана 17 снежня 2020.
  8. а б в г Shot Ukrainian mayor has ‘successful’ surgery in Israel (англ.). Jewish News. Праверана 7 верасня 2017.
  9. а б в г д е ё Официальный сайт Геннадия Кернеса: Биография. kernes.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2020. Праверана 7 верасня 2017.
  10. а б в г INTERIA.PL. MSW Ukrainy o zamachu na Kernesa: To mogli być separatyści (польск.). Праверана 7 верасня 2017.
  11. Kernes returns to Kharkiv. Interfax-Ukraine. Праверана 7 верасня 2017.
  12. Mer Charkowa postrzelony w plecy. Ukraińscy lekarze walczą o jego życie (wideo) (польск.). gp24.pl. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2017. Праверана 7 верасня 2017.
  13. а б W Charkowie demonstranci opanowali siedzibę gubernatora. PolskieRadio.pl. Праверана 7 верасня 2017.
  14. Геннадий Кернес (польск.). www.facebook.com. Праверана 7 верасня 2017.
  15. а б в г д е Mayor of Kharkov, Ukraine shot in back, hospitalized – press service (англ.). RT International. Праверана 7 верасня 2017.
  16. Gennady Kernes. vk.com. Праверана 7 верасня 2017.
  17. а б Кернес Геннадий Адольфович – мэр Харькова – биография – Городской Дозор. dozor.kharkov.ua. Праверана 7 верасня 2017.
  18. У Геннадия Кернеса умер отец. Праверана 7 верасня 2017.
  19. Украина – Кернес Геннадий Адольфович – официальная биография мэра Харькова. daily.com.ua. Праверана 7 верасня 2017.
  20. ТОП-20 самых влиятельных женщин Харькова (ФОТО) | Восточный Дозор (руск.). kharkov.dozor.ua. Праверана 7 верасня 2017.
  21. ФОТОФАКТ. Жена Кернеса похвасталась спортивной фигурой (руск.). www.segodnya.ua. Праверана 7 верасня 2017.
  22. Геннадий Кернес (@gepard59) • Zdjęcia i filmy na Instagramie (польск.). instagram.com. Праверана 7 верасня 2017.
  23. Sergiy Bobok. In Ukraine’s second city, protesters at risk (англ.). DAWN.COM. Праверана 7 верасня 2017.
  24. Кернес Геннадий. ЛІГА.Досье. Праверана 7 верасня 2017.
  25. Hulu LLC. Геннадий Адольфович Кернес – Биография. Официальный сайт Харьковского городского совета, городского головы, исполнительного комитета (руск.). www.city.kharkov.ua. Праверана 7 верасня 2017.
  26. Кернес Геннадий Адольфович, РОССИЯ – Деловой квартал (руск.). www.dk.ru. Праверана 7 верасня 2017.
  27. Геннадий Кернес (@GennadyKernes) | Twitter (польск.). twitter.com. Праверана 7 верасня 2017.
  28. Кернес Геннадий Адольфович (руск.). Kharkov.News. Праверана 7 верасня 2017.(недаступная спасылка)
  29. Геннадий Кернес находится в тяжелом состоянии, но продолжает бороться за жизнь(недаступная спасылка). kernes.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2017. Праверана 7 верасня 2017.

Спасылкі правіць