Партыя рэгіёнаў
Партыя рэгіёнаў (ПР) — украінская палітычная партыя, створана 26 кастрычніка 1997 года. Удзельнічала ва ўкраінскіх парламенцкіх выбарах 1998 пад назвай Партыя рэгіянальнага адраджэння Украіны. Была рэфармавана ў канцы 2001-га, калі партыя аб'ядналася з некалькімі іншымі. Лідарам партыі з'яўляецца прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў.
Партыя рэгіёнаў Украіны | |
---|---|
Партія регіонів України | |
Лідар | Барыс Стальмахаў |
Заснавальнік | Пётр Парашэнка, Уладзімір Рыбак, Мікалай Азараў, Леанід Чарнавецкі, Яфім Звягільскі, Уладзімір Ландык, |
Дата заснавання | 26 кастрычніка 1997а |
Дата роспуску | 21 лютага 2023 |
Штаб-кватэра | Украіна |
Краіна | |
Ідэалогія | цэнтрызм, рэгіяналізм[1] |
Маладзёжная арганізацыя | Маладыя рэгіёны |
Колькасць членаў | больш за 1 400 000 (2013 год) |
Дэвіз | Моцныя рэгіёны, Дужая краіна, Багатыя людзі |
Месцаў у Вярхоўнай Радзе |
60 / 450 186 / 450 175 / 450 103 / 450 |
Месцаў у абласных саветах |
1627 / 2607 |
Сайт |
partyofregions.ua (укр.) (руск.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да лістапада 2004 года партыя падтрымлівала прэзідэнта Леаніда Кучму, падчас парламенцкіх выбараў 30 сакавіка 2002 г. яна далучылася да праўладнай альянсу «За адзіную Ўкраіну». Асноўны электарат Партыі рэгіёнаў, выбарчая і фінансавая базы партыі размешчаны пераважна на ўсходзе і паўднёвым усходзе Украіны, дзе палітычная сіла карыстаецца значнай падтрымкай насельніцтва. Найбольшая падтрымка партыі сярод выбаршчыкаў назіраецца сярод людзей старэйшых за 45 гадоў.