Генадзь Паўлавіч Якаўлеў
Генадзь Паўлавіч Якаўлеў (7 чэрвеня 1938 — 12 студзеня 2024) — расійскі батанік, былы рэктар Санкт-Пецярбургскай хіміка-фармацэўтычнай акадэміі. Адзін з вядучых спецыялістаў па сістэматыцы бабовых, а таксама спецыяліст у галіне фармакагназіі.
Генадзь Паўлавіч Якаўлеў | |
---|---|
руск.: Генна́дий Па́влович Я́ковлев | |
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 2024[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Альма-матар |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Yakovlev».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ленінградскі хіміка-фармацэўтычны інстытут (цяпер Акадэмія) у 1960 годзе, дзе потым працаваў ад асістэнта да рэктара. Пасля працаваў загадчыкам кафедры фармакагназіі, па сумяшчальніцтве — вядучым навуковым супрацоўнікам Батанічнага інстытута імя В. Л. Камарова.
Некаторыя расліны, апісаныя Якаўлевым
правіць- Calia secundiflora (Ortega) Yakovlev [syn. Sophora secundiflora Ortega]
- Keiserlingia koreensis (Nakai) Yakovlev [syn. Sophora koreensis Nakai][4]
- Sophora gibbosa (DC.) Yakovlev
- Sophora lehmanni (Bunge) Yakovlev[5]
Некаторыя працы
правіць- Yakovlev G. P., Sytin A. K., & Yu.R. Roskov. Legumes of Northern Eurasia. — Royal Botanic gardens, Kew. 1996. ISBN 0-947643-97-4.
Зноскі
- ↑ Тяжелая утрата института Праверана 12 студзеня 2024.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ Calia secundiflora: інфармацыя на сайце GRIN
- ↑ Sophora koreensis: інфармацыя на сайце GRIN
- ↑ Ildis