Генадзь Ільіч Лазюк

(Пасля перасылкі з Генадзій Ільіч Лазюк)

Генадзь Ільіч Лазюк (2 красавіка 1927, Мінск — 8 кастрычніка 2021) — беларускі генетык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1986) і Расійскай акадэміі медыцынскіх навук [1], член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук (2014)[2], доктар медыцынскіх навук (1976), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000). Ганаровы член Універсітэта г. Сан-Паўлу (Бразілія, 2001) і ўніверсітэта г. Хірасіма (Японія, 2002).

Генадзь Ільіч Лазюк
Дата нараджэння 2 красавіка 1927(1927-04-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 2021(2021-10-08) (94 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці генетык
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1950).

З 1950 года судова-медыцынскі эксперт Палескага абласнога бюро судова-медыцынскай экспертызы, з 1952 года загадчык паталагаанатамічнага аддзялення абласной бальніцы. З 1957 года санітарны ўрач Аблспажыўсаюза, у 1959—1967 гадах загадчык паталагаанатамічнага аддзялення Дарожнай бальніцы.

У 1967—1981 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі ЦНДЛ Мінскага медыцынскага інстытута. У 1981—1988 гадах дырэктар філіяла Інстытута медыцынскай генетыкі АМН СССР. З 1988 года дырэктар НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

З 2005 года галоўны навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[3]. Памёр 8 кастрычнiка 2021 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя даследаванні звязаны з вывучэннем генетыкі, фенатыпічнага праяўлення праяўленне і дыягностыкі храмасомных сіндромаў, сіндромаў недахопа развіцця нехрамасомнай этыялогіі, эпідэміялогіі недахопа развіцця, а таксама з арганізацыяй сістэмы генетычнага маніторынгу ў Беларусі. У апошнія гады асноўныя даследаванні прысвечаны высвятленню генетычных наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і метадам прафілактыкі спадчыннай паталогіі. Прапанаваў арыгінальны падыход комплекснага клініка-марфалагічнага даследавання, які дазваляе вызначыць колькасны ўклад генетычных і знешніх фактараў у паходжанні парушэнняў эмбрыянальнага развіцця ў чалавека. Пад яго кіраўніцтвам устаноўлена генетычная структура шэрагу монамутантных формаў сіндромаў, выдзелена 7 невядомых раней. Пры яго ўдзеле ў 1960-х створана медыка-генетычная служба Беларусі.

Аўтар больш за 320 навуковых прац, у т.л. 10 манаграфій.

Бібліяграфія правіць

  • Тератология человека. М., 1979.
  • Наследственные синдромы множественных врожденных пороков развития. М., 1983.
  • Врожденные пороки развития // Общая патология человека: рук. для врачей: в 2 т. 2-е изд., перераб. и доп. М.: Медицина, 1990. Т. 2. С. 149—196.
  • Болезни плода, новорожденного и ребенка. Мн., 1991 (в соавт.).

Зноскі

Спасылкі правіць