Генрык Росман
Генрык Росман (польск.: Henryk Rossman) — польскі палітык і юрыст, адзін з заснавальнікаў Нацыянальна-радыкальнага лагера. Адзін з галоўных ідэёлагаў Польскага Фалангізму.
Генрык Росман | |
---|---|
Henryk Rossman | |
Нараджэнне |
24 снежня 1896 Варшава |
Смерць |
22 лютага 1937 Варшава |
Месца пахавання | |
Партыя | Польская Рэспубліка |
Член у |
|
Прыналежнасць | Нацыянальна-радыкальны лагер |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСын Казіміра і Алены Марыі Радкевічаў. Атрымаў хатнюю адукацыю, вучыўся ў рамеснай школе ў Лодзі[1].
У 1922 годзе стаў членам Назіральнай рады Агульнапольскага акадэмічнага саюза моладзі. Раман Дмоўскі прызначыў яго асабістым сакратаром. Дзейнічаў у Лагеры Вялікай Польшчы.
У 1933 годзе пачаліся расколы ў Нацыянальнай гвардыі. У 1934 годзе Генрыка Росмана і іншых лідэраў знялі з пасад у моладзевай секцыі Нацыянальнай партыі. Арганізацыя была забароненая.
У лагеры адбыліся расколы на дзве фракцыі: Фалангу і АБС. Генрык Росман узначальваў АБС. У 1935 годзе быў заснаваны часопіс «Prosto z Mostu»..
Канец 1936 года прынёс Генрыку Росману праблемы са здароўем. Памёр у лютым 1937 года. Некалькі тысяч чалавек удзельнічалі ў яго пахаванні на Старых Павонзкаўскіх могілках.
Крыніцы
правіць- ↑ Piotr S. Wandycz Stanislaw Kozicki, Historia Ligi Narodowej: Okres 1887-1907. London: "Mysl Polska," 1964. // Slavic Review. — 1965-09. — В. 3. — Т. 24. — С. 544–545. — ISSN 0037-6779. — DOI:10.2307/2492287