Генрых Монтэ

Генрых Монтэ, Геркус Мантас (Hernikum Monte, Henriche der Monte; 1220-1230-я — лета 1273) — натангійскі нобіль з роду Монтэмінаў (Montemini, Montheminne), які валодаў замкам Біслейда (цяпер гарадзішча за 2 км да паўднёвага захаду ад пас. Безледыў (Польшча), або за 10 км ад Баграціёнаўска (Расія), на тэрыторыі Польшчы) на беразе ракі Безледа (цяпер р. Рэзвая).

Генрых Монтэ
HerkusMantas.jpg
Нараджэнне 1225
Смерць 1273
Дзейнасць арыстакрат, ваенны правадыр
Бітвы
Commons-logo.svg Генрых Монтэ на Вікісховішчы
Павешаны і працяты мячом Генрых Монтэ

Імя ад нараджэння невядомае, з дзяцінства быў закладнікам у немцаў, якія ахрысцілі яго пад імем Гернікум (Hernikum). Выхоўваўся ў Магдэбургу, сярод сыноў нямецкай знаці. Немцы, упэўненыя ў яго адданасці, адпусцілі Генрыха і ён вярнуўся ў родную Натангію. Калі 20.8.1260 года пачалося Вялікае Прускае паўстанне, Генрых Монтэ быў абраны адным з яго кіраўнікоў. Навучаны нямецкай ваеннай навукі, 22.1.1261 года Монтэ разбіў войска Ордэна ў бітве пры Пакарбене (Пакарвіс, за 2 км да паўднёвага ўсходу ад пазнейшага замка Брандэнбург, паблізу замка Лянцэнберг, чый фогт калісьці спаліў жыўцом ахрышчаную знаць Варміі і Натангіі). Перамога натхніла паўстанцаў, у 1262 годзе прусы аблажылі Кёнігсберг, падчас штурму Генрых Монтэ быў цяжка паранены. Вясною 1263 года ён кіраваў паходам у Падвісленне, захапіў горад Кульм, вяртаючыся разбіў у Любаўскай зямлі нямецкую пагоню, пры гэтым загінуў вялікі магістр Гельмерых, маршал Дзітрых, 40 братоў-рыцараў і шмат кнехтаў. Пад кіраўніцтвам Генрыха Монтэ большая частка Прусіі вызвалілася з-пад улады Ордэна. У 1272—1273 гадах Генрых Монтэ дзейнічаў з невялікім атрадам ў глыбі Надровіі, летам 1273 года яго атрад спыніўся ў пушчы, каб папоўніць запасы харчоў. Калі усе(!) воі былі на паляванні, Генрых Монтэ застаўся адзін у намёце(!) ў лагеры, дзе яго захапіў атрад Генрыха фон Шэненберга, комтура Хрыстбурга, і брата Хельвіка фон Гольдбаха. Амаль адразу Монтэ быў павешаны на гары Мангарбіс[1] (цяпер на ўсход ад пас. Междурэч'е), побач з дарогай на Заалаў (цяпер пас. Каменскае), ужо павешаны быў працяты мечам.

Зноскі

  1. Назва гары Мангарбіс (Мантгарбіс), верагодна, паходзіць з двух слоў — Монтэ (Мантас) і гарбіс (ст.-прус.: гора), т.б. «гара Монтэ (Мантаса)». Такая выснова робіцца па аналогіі: назва гары Гланінберг паходзіць ад Гланас — імя прускага кіраўніка, пакаранага на гэтай гары.

ЛітаратураПравіць

  • Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской. М. Ладомир. 1997.
  • Геркус Монте // Надровия, 2004, № 4 / Альманах «Берега Анграпы» 2/2006. — С. 309.

СпасылкіПравіць