Генрых (Гайнрых) Наўэн (ням.: Heinrich Nauen; 1 чэрвеня 1880, Крэфельд — 26 лістапада 1940, Калькар) — нямецкі мастак, педагог, яскравы прадстаўнік рэйнскага экспрэсіянізму; творчасць уключае жывапісныя палотны, акварэлі, малюнкі, друкаваную графіку, манументальны жывапіс, мазаіку і прыкладное мастацкае рамяство.

Генрых Наўэн
ням.: Heinrich Nauen
Фатаграфія
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1880(1880-06-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 1940(1940-11-26)[1][3][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Марыя фон Малахоўскі-Наўэн[d]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, мастак-гравёр
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Уплыў на Джон Бонд Франсіска[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць

правіць

Нарадзіўся ў сям’і пекара. У 1898 годзе паступіў у дзюсельдорфскую Акадэмію мастацтваў. У 1899 годзе браў прыватныя ўрокі ў Мюнхене, у 1900—1902 гадах працягнуў адукацыю ў штутгарцкай Акадэміі. Пасля гэтага далучыўся да членаў бельгійскай мастацкай Латэмскай школы, якая групавалася вакол скульптара Жоржа Мінэ ў фламандскім гарадку. У красавіку 1905 года, пасля свайго вяселля з мастачкай Марыяй Малахоўскай, ён з жонкай прыехаў у Парыж, дзе на працягу доўгага часу вывучаў жывапіс імпрэсіяністаў і фавізм, які зараджаўся.

У пачатку 1906 года пераехаў у Берлін, стаў членам руху Берлінскі сецэсіён, блізка сышоўся з Эмілем Нольдэ, вёў дыскусіі з Максам Бекманам аб новым мастацтве. Вясну і лета звычайна праводзіў на радзіме, у Рэйнландзе. У сваёй невялікай майстэрні каля Крэфельда ў 1909 годзе напісаў буйнафарматнае палатно «Ураджай», якое выставіў у 1910 годзе ў Парыжы, дзякуючы чаму заслужыў станоўчую ацэнку ў лісце А. Маціса. У 1911 годзе канчаткова пакінуў Берлін і вярнуўся на ніжні Рэйн, пасяліўся ў замку Дыльбарн, паблізу Бругена. У Дыльбарне яго наведвалі Генрых Кампендонк, Эрых Хекель, Франц Марк, Гельмут Маке і Аўгуст Маке.

У 1921—1937 гадах — прафесар у Мастацкай акадэміі Дзюсельдорфа, дзе выкладаў разам з такімі майстрамі, як Генрых Кампендонк, Паўль Клее і Ота Дзікс. Пасля прыходу ў Германіі да ўлады нацыянал-сацыялістаў падвергся пераследам; у 1937 годзе яго працы выстаўляліся нацыстамі на прэзентацыі «Дэгенератыўнае мастацтва», а сам Наўэн прымусова звольнены і адпраўлены на пенсію. Апошнія гады жыцця мастака прайшлі ў горадзе Калькар, тут ён і пахаваны. Помнік на магіле мастака — працы Іозефа Бойса.

Зноскі

  1. а б Heinrich Nauen
  2. Heinrich Nauen // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Heinrich Nauen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.