Генрых III (кароль Англіі)
Генрых III (англ.: Henry III; 1 кастрычніка 1207, Уінчэстэр — 16 лістапада 1272, Вестмінстэр) — кароль Англіі (1216—1272) і герцаг Аквітаніі з дынастыі Плантагенетаў, адзін з самых малавядомых брытанскіх манархаў (пры тым што кіраваў ён даўжэй за ўсіх іншых сярэдневяковых каралёў Англіі — 56 гадоў).
Генрых III Henry III | ||||
![]() | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
з 19 кастрычніка 1216 | ||||
Каранацыя | 28 кастрычніка 1216![]() | |||
Папярэднік | Іаан Беззямельны | |||
Пераемнік | Эдуард I | |||
Дзейнасць | палітык | |||
Нараджэнне | 1 кастрычніка 1207 | |||
Смерць | 16 лістапада 1272 (65 гадоў) | |||
Пахаванне | ||||
Дынастыя | Дынастыя Плантагенетаў | |||
Бацька | Іаан Беззямельны | |||
Маці | Ізабела Ангулемская | |||
Жонка | Элеанора Праванская | |||
Дзеці | Эдуард I, Маргарэт Англійская[d], Беатрыс Англійская[d], Эдмунд Гарбаты, 1-ы граф Ланкастарскі[d], Кацярына Англійская[d], Richard of England[d], John of England[d], William of England[d] і Henry of England[d] | |||
БіяграфіяПравіць
Сын Іаана Беззямельнага з дынастыі Плантагенетаў. Спробы Генрыха III кіраваць краінай, апіраючыся на замежных феадалаў-авантурыстаў і рымскую курыю, выклікалі незадаволенасць баронаў, якіх падтрымалі гараджане, дробнае рыцарства, заможнае сялянства. Гэта процістаянне прывяло да грамадзянскай вайны (1263—1267), у ходзе якой Сімон дэ Манфор у 1264 г. разбіў каралеўскія войскі і ўзяў караля ў палон. Пасля разгрому апазіцыі і гібелі Манфора Генрых III у 1266 г. адноўлены ў правах. Пры ім у Англіі ўпершыню скліканы парламент.