Георгій Макаравіч Катляроў

Георгій Макаравіч Катляроў (1 ліпеня 1928, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — 6 лістапада 2018) — Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Георгій Макаравіч Катляроў
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання[d]
з 1975
Нараджэнне 1 ліпеня 1928(1928-07-01)
Смерць 6 лістапада 2018(2018-11-06) (90 гадоў)
Партыя
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Працоўны шлях пачаў у пасляваенныя гады. Пасля вучобы на курсах механізатараў пры Веткаўскай МТС з 1945 года да 1952 года працаваў трактарыстам гэтай жа МТС, затым механізатарам-камбайнерам, брыгадзірам комплекснай брыгады, звенавым механізаванага звяна калгаса «Кастрычнік».

За шматгадовую добрасумленную працу быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За працоўную доблесць», двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1974 годзе за ўборачную кампанію ён намалаціў 1108 тон збожжа і заняў першае месца сярод камбайнераў рэспублікі. За дасягнутыя працоўныя поспехі ў 1975 годзе яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

3 кастрычніка 2008 года Катлярову Георгію Макаравічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Веткаўскага раёна»[1].

Зноскі

  1. Ганаровыя грамадзяне раёна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2022. Праверана 10 студзеня 2022.

Літаратура

правіць
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3, кн. 1. — С. 358.