Георгій Сцяпанавіч Тарнаўскі

Гео́ргій Тарна́ўскі (1 чэрвеня 1931, в. Сынарна, Іллінецкі раён Вінніцкай вобласці, УССР — 1997, Мінск) — кандыдат юрыдычных навук, ганаровы юрыст РСФСР, Генеральны пракурор БССР, дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа.[2]

Георгій Тарнаўскі
Пракурор БССР
1986 — 1991
Папярэднік Віктар Рыгоравіч Макараў
Пераемнік Мікалай Іванавіч Ігнатовіч
Нараджэнне 1 чэрвеня 1931(1931-06-01)[1]
Смерць 1997
Месца пахавання
Бацька Сцяпан Паўлавіч Тарнаўскі
Маці Марыя Фёдараўна Тарнаўская
Жонка Галіна Іванаўна Тарнаўская (удава)
Дзеці сын Аляксандр і дачка Эвеліна
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Прафесія дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны юрыст РСФСР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1931 года ў в. Сынарна Араціўскага раёна УССР (цяпер — Вінніцкая вобласць Украіны) ў сям’і служачых. Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля чаго працаваў у органах пракуратуры УССР на розных пасадах.

З 1965 года з’яўляўся пракурорам Вінніцкай вобласці, з 1981 года — начальнікам упраўлення агульнага нагляду Пракуратуры СССР. У 19861991 гадах з’яўляўся пракурорам БССР. Быў выбраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета СССР.

У 1988 годзе ўвайшоў у склад Дзяржаўнай камісіі БССР па расследванні злачынстваў у Курапатах, быў выконваючым абавязкі намесніка старшыні камісіі. Па выніках працы ў камісіі і праведзенага Пракуратурай БССР следства ў сааўтарстве з Валерам Собалевым і Яўгенам Гарэлікам напісаў кнігу «Курапаты: следства працягваецца»(недаступная спасылка), якая ў 1990 г. была выдадзена ў Маскве.

Да 1996 года працаваў у Пракуратуры Рэспублікі Беларусь на розных пасадах.

Асабістае жыццё

правіць

Жанаты. Сын — Аляксандр Тарнаўскі  (руск.) (нар. 1960), дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ, першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы па бюджэце і падатках[3].

Бібліяграфія

правіць

Тарнаўскі з’яўляецца аўтарам наступных кніг:[4]

  •  Долежан В. В., Тарнавский Г. С. Прокурорский надзор за исполнением законов в сельском хозяйстве. — М.: «Юрид. лит.», 1986;
  •  Тарнавский Г. С. Правовое обеспечение перестройки в современных условиях. — Мн.: Правл. о-ва «Знание», 1990;
  • Тарнавский Г., Соболев В., Горелик Е. Куропаты: следствие продолжается Архівавана 1 жніўня 2012.. — М. «Юрид. лит.», 1990. — 270 с. — ISBN 5-7260-0305-5

Узнагароды

правіць
  • ордэн «Знак Пашаны».

Зноскі