Георг Хрысціян Унгер (ням.: Georg Christian Unger, 25 мая 1743, Байрайт — 20 лютага 1799, Берлін) — нямецкі архітэктар, які служыў Фрыдрыху II. Большасць яго пабудоў знаходзіцца ў Патсдаме і Берліне.

Георг Хрысціян Унгер
Дата нараджэння 25 мая 1743(1743-05-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1799(1799-02-20)[1][2] (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Уплыў Carl von Gontard[d]
Commons-logo.svg Георг Хрысціян Унгер на Вікісховішчы

ТворчасцьПравіць

Унгер вучыўся ў Карла фон Гонтарда. Усяго стварыў каля 260 архітэктурных праектаў, многія з якіх былі ўвасоблены самім архітэктарам. Па замове Фрыдрыха II ён стварыў новы тып збудавання — гарадскі палац, жылы дом, падобны на палац. Пад кіраўніцтвам Унгера ў Берліне была пабудавана вялікая колькасць будынкаў: каля 40 — на Унтэр-дэн-Ліндэн, 13 палацаў на Жандарменмаркт і больш за 40 на Лейпцыгскай вуліцы.

Асноўныя працыПравіць

БібліяграфіяПравіць

  • Christian Wendland: Georg Christian Unger. Baumeister Friedrichs des Großen in Potsdam und Berlin. J. Strauss Verlag, Potsdam 2002, ISBN 3-929748-28-2

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Georg C. Unger // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Georg Christian Unger // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

СпасылкіПравіць