Герб Ірака
Герб Ірака — эмблема на аснове выявы Арла Саладзіна, звязанага з ідэямі панарабізма XX ст., на грудзях арла шчыт з гарызантальнымі палосамі колераў іракскага сцягу, пад арлом скрутак зялёнага колеру з арабскім надпісам الجمهورية العراقية (al-Jumhuriya al-`Iraqiya — Іракская рэспубліка).
Герб Ірака | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Ірак |
Зацверджаны | 2008 |
Шчыт |
іракскі сцяг |
Заснаванне | 2008 |
Гісторыя
правіцьУ аснове першай постманархічнай дзяржаўнай эмблема Ірака мела ў аснове старажытны сімвал Сонца, і ўнікала арабскай сімволікі. Была прынята як герб у 1959 годзе і складалася з чырвона-жоўтай васьміканцовай зоркі, якая сімвалізавала ўсход Сонца, у цэнтры круг з пшанічным коласам і надпісам, па баках дзве крывыя шабелі, уверсе паміж вастрыём шабель надпіс «Іракская Рэспубліка».
У 1965 годзе прыняты новы герб з выявай арла Арла Саладзіна. У адрозненне ад сённяшняга ён не змяшчаў тэксту ў шчыце на грудзях арла, а палосы сцягу былі вертыкальныя. У 1991 годзе палосы змянілі на гарызантальныя. У 2004 годзе былі ўнесены змены, каб шчыт адпавядаў новапрынятаму сцягу Ірака.
-
Герб Каралеўства Ірак у 1921-1958 гадах.
-
Герб Ірака ў 1959-1965 гадах.
-
Герб Ірака ў 1965-1991 гадах.
-
Герб Ірака ў 1991-2004 гадах.
-
Герб Ірака ў 2004-2008 гадах.