Дзяржаўны герб Рэспублікі Абхазія уяўляе сабой шчыт, па вертыкалі падзелены на дзве роўныя часткі — адна белага і другая зялёнага колеру. Контур герба і сюжэтнай кампазіцыі — залацістага колеру. У ніжняй частцы герба размешчаная васьміканцовая залацістая абхазская зорка.

Герб Абхазіі
Дэталі
Зацверджаны 23 ліпеня 1992
Заснаванне 23 ліпеня 1992

У верхняй частцы, на белым і зялёным фоне, сіметрычна размешчаныя дзве васьміканцовыя зоркі залатога колеру.

У цэнтры герба — постаць вершніка, які ляціць на чарадзейным каню Арашэ і пасылае стралу да зорак.

Сюжэт герба звязаны з гераічным Нартскім эпасам абхазаў. Зялёны колер герба сімвалізуе маладосць і жыццё, белы — духоўнасць. Вялікая васьміканцовая зорка — салярны знак адраджэння. Малыя зоркі сімвалізуюць яднанне двух культурных міроў — Усходу і Захаду. [1]

Крыніцы

правіць

Гл. таксама

правіць