Герб Друі — геральдычны сімвал Друі, нададзены гораду вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам Вазам 3 сакавіка 1620: «у блакітным полі віціна з разгорнутым ветразем на сярэбранай вадзе»[1].

Герб Друі
Дэталі
Заснаванне 9 лютага 2004

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 9 лютага 2004[2].

Афіцыйнае апісанне:

Герб мястэчка Друя ўяўляе сабой выяву ў блакітным полі барочнага шчыта старажытнага рачнога судна з разгорнутым ветразем на хвалях серабрыстага і блакітнага колеру.

Зноскі правіць

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Указ президента Республики Беларусь от 9 февраля 2004 г. № 60 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць