Герб Кажан-Гарадка

Герб Кажан-Гарадка — герб аграгарадка Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2008 г. № 659.

Герб Кажан-Гарадка
Дэталі
Зацверджаны 2008
Шчыт
варажскі
Заснаванне 2 снежня 2008

Апісанне правіць

Герб Кажан-Гарадка ўяўляе сабой варажскі шчыт, скошаны злева, у правым блакітным полі якога намалявана сярэбраная лілеяпадобная кветка, у левым зялёным — залаты высокі бот на абцасе.

Спасылкі правіць