Герб Моладава — герб вёскі Моладава Іванаўскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2011 г. № 101.

Герб Моладава
Дэталі
Зацверджаны 2011
Шчыт
іспанскі
Заснаванне 11 сакавіка 2011

Апісанне правіць

Герб Моладава ўяўляе сабой іспанскі шчыт, у чорным полі якога размешчаны залаты звон з чатырохчастковым гербам, які мае малы шчыток у цэнтры. У правым верхнім полі герба контурна намаляваны тры паляўнічыя ражкі, левым верхнім — тры бэлькі, якія звужаюцца дадолу, ніжнім правым — пяціканцовая зорка, ніжнім левым — падвойная лілея з кольцам пасярэдзіне, у цэнтральным шчытку — тры жалуды з двума дубовымі лістамі.

Спасылкі правіць