Герб Салікамска — геральдычны сімвал гарадской акругі Салікамск Пермскага края Расіі. Быў зацверджаны рашэннем Салікамскай Думы 12 лютага 2009 года.

Герб Салікамска

Апісанне правіць

На залатым полі на зялёнай зямлі знаходзіцца чорны калодзеж (для здабычы солі). Паабапал калодзежа стаяць два слупы, на якіх ляжыць барабан з колам на правым слупе. Унутры калодзеж сярэбраны, таксама сярэбраныя вяроўка на барабане, разлітая соль на калодзежы і вакол яго на зямлі.

Тлумачэнне герба правіць

  • залатое поле — знак дабрабыту і росквіту горада;
  • серабро, якое выкарыстоўваецца для выявы солі, азначае чысціню мысляў жыхароў горада Салікамск, якія думаюць толькі аб годнасці і славе сваёй зямлі;
  • чорным колерам падкрэсліваецца старажытнасць занятку здабычы солі, бо дрэва, з якога зрабілі калодзеж ад часу пачарнела.

Шісторыя правіць

 
Герб Салікамска 1783 года

Першы герб горада Салікамска быў зацверджаны 17 ліпеня 1783 года. За аснову цяперашняга герба ўзялі гэты герб. У 1862 годзе быў трохі герб абноўлены, але асноўная частка была захавана. У часы СССР герб быў адменены, а Салікамск страціў статус горада (быў пераўтвораны ў вёску). Толькі 27 кастрычніка 1999 года быў адноўлены герб, які быў зацверджаны ў 1783—1862 гадах.

Гл. таксама правіць