Герб Сен-Бартэльмі

Герб Сен-Бартэльмі — шчыт, падзелены на тры гарызантальныя паласы. На верхняй — сімвал яшчэ манархічнай бурбонскай Францыі «флёр дэ ліс», тры белыя лілеі на сінім поле. На сярэдняй, чырвонай паласе — белы мальтыйскі крыж. Унізе — геральдычны сімвал Швецыі «трэ крунур», тры залатыя кароны на сінім поле. Шчытатрымальнікі — два пелікана. Надпіс «Ouanalao» - так востраў звалі мясцовыя індзейцы аравакі. Сімволіка герба зразумелая: Францыя ўсё ж атрымала верх над Швецыяй у барацьбе за валоданне Сен-Бартэльмі.

На белым фоне гэты герб служыць неафіцыйным сцягам Сен-Бартэльмі.

Спасылкі правіць