Тры кароны

(Пасля перасылкі з Трэ крунур)

Трэ кру́нур (шведск.: tre kronor, даслоўна «тры кароны») — нацыянальны геральдычны сімвал Швецыі, які прысутнічае між іншым, на дзяржаўным гербе Швецыі і складаецца з трох адкрытых карон, размешчаных дзве над адной, на блакітным фоне. Гэты дзяржаўны сімвал Швецыі з’яўляецца маладзейшым за льва Фолькунгаў.

Малы герб Швецыі без шчыта

Гісторыя і значэнне правіць

 
Тры кароны на Стакгольмскай ратушы

Ужо ў 1539 годзе Олаф Магнус адзначыў, што Тры кароны — гэта гістарычны сімвал Дзяржавы свеяў, а Леў Фолькунгаў — сімвал Дзяржавы ётаў. Крыху пазней, Юэн Петры Клінт  (шведск.) тлумачыў яго як сімвал трох асноўных багаццяў Швецыі: гор, лясоў і вады. Іаганес Шэфрэус  (шведск.) меркаваў, што тры кароны сімвалізуюць трох скандынаўскіх паганскіх багоў: Тора, Одзіна і Фрэя: гэты пункт гледжання становіцца вельмі папулярным сярод гатыцыстаў у XVII і XVIII стагоддзях. У канцы XIX стагоддзя гісторыкі браты Гільдэбрант высунулі меркаванне, што Тры кароны з’яўляліся шведскім варыянтам гербу Альбрэхта Мекленбургскага. У часы Кальмарскай уніі Тры кароны прысутнічалі і на гербе каралевы Маргарыты. У 1980-я гады французскія гісторыкі знайшлі доказ, што Тры кароны выкарыстоўваліся ў якасці сімвала Швецыі яшчэ ў 1330-я гады каралём Магнусам Эрыксанам: герб Тры кароны ўваходзіць у маляваны фрыз у Папскім палацы ў Авіньёне. На гэтым фрызе прадстаўлены гербы ўсіх кардыналаў і дзяржаў, якія ў 1336 годзе ўдзельнічалі ў планах Крыжовага паходу.

Аднак сам герб Тры кароны выкарыстоўваўся і раней. У XIII стагоддзі яны з’явіліся на гербе Кёльна, як сімвал Трох Святых каралёў, мошчы якіх былі перавезены ў Кёльн з Мілана ў 1164 Фрыдрыхам Барбароса. У сярэднявечнай традыцыі Тры кароны лічыліся гербам легендарнага караля Артура. З 1294 года гэты герб выкарыстоўваў і Кракаўскі біскуп Ян Муската, пасля чаго ён стаў гербом усяго кракаўскага біскупства, а ў XV стагоддзі таксама і гербом Віленскага капітула.

З 1938 года Тры кароны прысутнічаюць таксама на спартыўнай форме Нацыянальнай зборнай Швецыі па хакеі. З 1982 выкарыстанне Трох карон як сімвала Швецыі абаронена законам.

Іншыя гербы з трыма каронамі правіць

 
Петэр Форсберг у форме Нацыянальнай зборнай Швецыі па хакеі

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Lilla Uppslagsboken, Förlagshuset Norden AB, Nordens boktryckeri, Malmö 1974.
  • Nordisk familjebok (1916 års upplaga) på nätet (Projekt Runeberg)
  • Ny svensk vapenbok, av Clara Nevéus (text) och Bror Jacques de Wærn (illustrationer), Streiffert & Co Bokförlag HB i samarbete med
  • Den svenska historien (del 2 av totalt 15 band), huvudförfattare: professor Sten Carlsson och professor Jerker Rosén, Bonniers ISBN 91-0-042663-6
  • Riksarkivet, Stockholm 1992. Originalframställning med färgseparering gjord i samarbete med *Skapa Publishing AB, tryckt och bunden av Butler & Tanner Ltd, England. ISBN 91-7886-092-X