Германская прагрэсісцкая партыя

Германская прагрэсісцкая партыя (ням.: Deutsche Fortschrittspartei) — пруская ліберальная палітычная партыя, заснаваная 6 чэрвеня 1861 года ў Прускай палаце дэпутатаў[de] як першая праграмная партыя[de]. Яна падчас прускага канстытуцыйнага канфлікта[de] стала ў апазіцыю да Ота фон Бісмарка. У 1884 годзе партыя была ператворана ў Германскую ліберальную партыю[de].

Германская прагрэсісцкая партыя
Deutsche Fortschrittspartei
Заснавальнік Макс фон Форкенбек[d]
Дата заснавання 6 чэрвеня 1861
Дата роспуску 1884
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія лібералізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прадстаўляла інтарэсы буржуазіі, звязанай з знешнімі рынкамі, а таксама сярэдне- і дробнабуржуазных слаёў. Падтрымлівала аб’яднанне краіны пад вяршынствам Прусіі, але патрабавала ўсталяванне парламенцкага ладу. Прагрэсісцкая партыя змагалася супраць імкнення Бісмарка ліквідаваць кантроль парламента над асігнаваннямі на ваенныя патрэбы і супраць увядзення пратэкцыянісцкіх пошлін.

У 1866 ад Прагрэсісцкай партыі адкалоліся буйнабуржуазныя прыхільнікі, якія стварылі правацэнтрысцкую Нацыянал-ліберальную партыю; у 1868 — дробнабуржуазныя, якія стварылі левацэнтрысцкую Нямецкую народную партыю.

ГПП складалася з камітэтаў (komitee) па адным на аднамандатнай выбарчай акрузе, вышэйшым органам ГПП з’яўляўся з’езд (parteitag), паміж з’ездамі — Цэнтральны камітэт (Zentralkomitee).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць