Гермес
Герме́с (стар.-грэч.: Ἑρμῆς) — бог жывёлагадоўлі, гандлю і прыбытку ў старажытнагрэчаскай міфалогіі. Сын Зеўса. Лічыўся таксама апекуном юнацтва, атлетаў, богам гімнастыкі. У гамераўскім эпасе — пасланнік алімпійскіх багоў і праваднік душ памерлых у царства Аіда. У старажытнарымскай міфалогіі атаясамліваўся з Меркурыем.
Гермес | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἑρμῆς | |
| |
Бог гандлю і крадзяжу | |
Міфалогія | Старажытнагрэчаская |
Сфера ўплыву | thief[d], гандаль і падарожнік[d] |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Зеўс |
Маці | Плеяда Мая |
Жонка | Antianeira[d] і Daeira[d] |
Дзеці | Гермафрадыт, Echion[d], Cephalus[d], Аўтолік, Eurytus[d], Angelia[d], Abderus[d], Пан, Myrtilus[d], Eleusis[d], Cydon[d], Bounos[d][1], Polybus of Sicyon[d], Эфалід, Норакс, Damascus[d], Prylis[d], Ceryx[d], Pharis[d], Eudoros[d], Arabos[d], Дафніс, Прыяп, Silenus[d], Tryphon[d], Tyche[d], Antias[d], Aptale[d], Cynosurus[d], Dolops[d], Eurymachus[d], Eurestus[d], Samon son of Hermes[d], Damascus[d] і Palaestra[d] |
У іншых культурах | Меркурый |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гермесу ўласцівы падман, хітрасць, спрытнасць, выкрутлівасць, часта звяртаецца да крадзяжу. Вынаходнік мераў, лічбаў, азбукі.
Міфы
правіцьНараджэнне
правіцьНарадзіўся ў Аркадыі. Пасля свайго нараджэння ўжо да палудня змайстраваў сабе ліру з чарапахі, пасля накіраваўся ў даліну Піэрыі (Македонія), дзе Апалон пасвіў свой статак і выкрадае ў яго пятнаццаць кароў. Прыгнаўшы іх у Пілас, дзвюх кароў ён прыносіць у ахвяру, а астатніх хавае ў пячоры загнаўшы задам на перад, быццам выходзілі ад туль. Вечарам хлапец вяртаецца да сваёй маці ў грот, захутаўшыся ў калысцы. Разгневаны Апалон, абшукаўшы і не знайшоўшы сваіх кароў разумее хто мог выкрасці і накіроўваецца да Гермеса, каб той вярнуў скрадзенае, нават пагражае звергнуць у Тартар. Але хлапец адпіраецца сцвярджаючы што нічога не ведае пра злочын. У рэшце - рэшт дылему вырашае вярхоўны Зеўс, які прымусіў Гермеса вярнуць забранае. Гермес прывёў Апалона да пячоры дзе схаваў кароў, і пакуль срэбралукі Апалон, выводзіў свой статак, хлапец граў на сваёй ліры. Юнаку спадабалася ігра Гермеса і абмяняў сваіх кароў на цудоўную ліру.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Бунос // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVа. — С. 934.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гермес