Герміпэ (спадарожнік)

Герміпэ (ад стар.-грэч.: Ἑρμίππη) — натуральны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXX.

Адкрыццё правіць

Быў знойдзены 9 снежня 2001 г групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2001 J 3. У жніўні 2003 года Міжнародны астранамічны саюз прысвоіў спадарожніку афіцыйную назву Герміпэ (імя каханай Зеўса).

Арбіта правіць

Герміпэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21.131.000 км за 633 дні і 2 гадзіны. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,210. Нахіл рэтраграднай арбіты да плоскасці Лапласа 150,7 °. Належыць да групы Ананке.

Фізічныя характарыстыкі правіць

Дыяметр Герміпэ складае каля 4 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +22,1 m.