Адкрыць галоўнае меню

Герцаг Эдынбургскі (англ.: Duke of Edinburgh) — брытанскі герцагскі тытул, названы па сталіцы Шатландыі горадзе Эдынбургу. Створаны 26 ліпеня 1726 года каралём Вялікабрытаніі Георгам I для свайго ўнука Фрыдэрыка, будучага прынца Уэльскага. Одзін з самых маладых герцагскіх тытулаў брытанскага каралеўскага сямейства: прысвойваецца толькі з XVIII ст., пасля юрыдычнага аб'яднання Вялікабрытаніі. У 1764—1834 гг. тытул быў аб'яднаны з тытулам герцаг Глостэрскі.

Носьбіты тытула:

Герцагі Эдынбургскія, першая крэацыя (1726)Правіць

Іншыя тытулы: барон Сноўдэн у графстве Карнарван, віконт Лонсестан у графстве Корнуал, граф Элтэм у графстве Кент і маркіз вострава Ілі

Герцагі Глостэрскія і Эдынбургскія (1764)Правіць

Іншыя тытулы: граф Конат

Герцагі Эдынбургскія, другая крэацыя (1866)Правіць

Іншыя тытулы: граф Кент і граф Ольстэр

Герцагі Эдынбургскія, трэцяя крэацыя (1947)Правіць

Іншыя тытулы: віконт Мерыянет і барон Грынвіч з Грынвіча ў графстве Лондан

Лінія пераемнасціПравіць

У 1999 годзе было абвешчана, што герцагам Эдынбургскім стане граф Эдвард Уэсекскі, малодшы сын Лізаветы II. Гэта не будзе аўтаматычным пераходам тытула па спадчыне ад бацькі да сына. Спадчыннікам герцагскага тытула прынца Філіпа з'яўляецца яго старэйшы сын прынц Чарльз, які з'яўляецца адначасова (з боку маці) спадчыннікам брытанскага прастола. У выпадку, калі ён перажыве абодвух бацькоў, тытул злучыцца з каронай, і яго можна будзе прысвоіць Эдварду; калі ж Чарльз памрэ раней за Філіпа або Лізавету II, то тытул злучыцца з каронай у асобе яго сына Уільяма.

СпасылкіПравіць