Герызім
Герызі́м, часам Гарызі́м (іўр.: גריזים, араб. جبل جرزيم) — вяршыня на тэрыторыі Палесцінскай аўтаноміі. Вышыня - 881 м. Складзена пераважна вапнякамі. Паўднёвыя схілы ўтвараюць плато. На паўночных схілах месціцца горад Наблус. Гара Герызім лічыцца сакральным месцам самаран.
Герызім | |
---|---|
ар. جبل جرزيم, іўр. גריזים | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 881 м |
Размяшчэнне | |
32°11′58″ пн. ш. 35°16′22″ у. д.HGЯO | |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Самаране вераць, што гара стала свяшчэнным месцам старажытных яўрэяў адразу пасля заваявання зямель Ізраіля Ісусам Навінам. На ёй дзейнічаў самаранскі храм, які разбураўся ў 128 г. да н. э. і ў 533 г. н. э.
Археалагічныя раскопкі праводзіліся з сярэдзіны XX ст. На вяршыні захаваліся штучныя каменныя канструкцыі, якія самаране лічаць рэшткамі свайго храма. Аднак археолагі сцвярджаюць, што частка канструкцый значна больш старая і можа з'яўляцца старажытным дальменам. Акрамя таго, знойдзены рэшткі пабудовы, які вызначаюць як грэчаскі храм Зеўса. Ён быў пабудаваны ў рымскі перыяд.
Гара Герызім — месца пілігрымак самаран, а таксама турыстычная славутасць.