Кладскае графства

(Пасля перасылкі з Глац (графства))

Кладскае графства (чэшск.: Kladské hrabství), або графства Глац (ням.: Grafschaft Glatz) — сілезскае графства, тэрыторыя якога ў наш час уваходзіць у склад Ніжнесілезскага ваяводства Польшчы. Акружана горамі, якія ўтвараюць катлавіну. Самыя высокія — Глацкія Снегавыя. Асноўную частку насельніцтва графства складалі немцы і чэхі, пераважна каталікі.

феод Чэшскага каралеўства
Кладскае графства (Графства Глац)
чэшск.: Kladské hrabství
ням.: Grafschaft Glatz
Герб
Герб
< 
 >
1462 — 1742

Сталіца Кладска
Рэлігія Каталіцтва
Плошча 1643 км²
Насельніцтва 64 871 (1778)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На тэрыторыі графства здабываўся каменны вугаль, пясчанік, вапняк; працавала шмат лесапільных заводаў. Шмат мінеральных крыніц.

Кладскае графства разам з гербам было заснавана паводле ўказа чэшскага караля Іржы з Подзебрадаў 17 снежня 1462 года і перададзена ў феадальнае валоданне яго сынам. У 1501—1534 гадах графствам валодаў штырыйскі род фон Гардэг, які прадаў яго каралю Фердынанду I, але захаваў за сабой тытул графаў фон Глац (гэты тытул фон Гардэгі носяць дагэтуль).

У 1742 годзе па выніках Першай Сілезскай вайны разам з Сілезіяй графства ўвайшло ў склад Прусіі паводле Брэслаўскага дагавора.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць