Глеб Астаф’евіч Корсак

Глеб Астаф’евіч Корсак (каля 1450 — каля 1511) — землеўласнік.

Глеб Астаф’евіч Корсак
Корсак[d]
Корсак[d]
Нараджэнне каля 1450
Смерць каля 1511
Род Корсакі
Бацька Астафей Корсак[d]
Жонка Настасся з Савічаў-Корсакаў[d]
Дзеці Ян Глебавіч Корсак[d], Андрэй Глебавіч Корсак[d], Васіль Глебавіч Корсак[d], Іван Глебавіч Корсак[d] і Астафій Глебавіч Корсак[d]

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Корсакаў ўласнага герба «Корсак».

Валодаў маёнткамі Забор’е, Залессе (Залессе-Астроўна), Азерцы, Перадол, Псуя, Удзел і інш. ў Полацкім ваяводстве, якія пазней падзялілі яго сыны Васіль (? — да 1528), пачынальнік удзельскай галіны Корсакаў; Іван (каля 1480—1552), гараднічы полацкі; Ян (каля 1485—1555), падваявода полацкі; Андрэй (каля 1490 — да 1533), заснавальнік залеска-астровенскай галіны; Сямён (? — ?) і Астафій (каля 1500 — пасля 1563), род якога згас у першай чвэрці 17 ст.

Паводле попісу войска ВКЛ 1528 з іх маёнткаў належала ставіць 86 коннікаў, яшчэ 23 ставіла ўдава Глеба Настасся, што паходзіла з Савічаў-Корсакаў.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць