Глерауркірк'я (ісл.: Glerárkirkja) — лютэранская царква (кірха) у горадзе Акюрэйры на поўначы Ісландыі. Будынак з'яўляецца адной з галоўных славутасцяў горада. Храм належыць пробству Эяф'ярдарпроуфастсдаймі (ісл. Eyjafjarðarprófastsdæmi).

Лютэранская царква
Глерауркірк'я
Glerárkirkja
65°41′33″ пн. ш. 18°08′00″ з. д.HGЯO
Краіна  Ісландыя
Горад Акюрэйры
Канфесія Царква Ісландыі
Тып будынка кірха
Архітэктурны стыль мадэрн
Будаўнік Хадльдаўр Ёўхаднсан
Архітэктар Сванур Эйрыксан
Будаўніцтва 19812001 гады
Стан добрае
Сайт glerarkirkja.is
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праект царквы быў створаны ісландскім архітэктарам Сванурам Эйрыксанам у 1981 годзе, будаўніцтва было скончана ў 2001 годзе.

Цяперашнім настаяцелем храма з'яўляецца Гуднлейгюр Гардарсан (ісл. Gunnlaugur Garðarsson); арганіст — Х'ертур Стэйбергсан (ісл. Hjörtur Steinbergsson).

Спасылкі правіць