Глыбокае (возера, Мёрскі раён)
Глыбо́кае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята, за 10 км на паўднёвы захад ад горада Мёры, каля вёскі Апанасенкі.
Глыбокае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,74 (0,72[1]) км |
Шырыня | 0,39 км |
Плошча | 0,16 км² |
Аб’ём | 0,00081 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,95 (1,7[1]) км |
Найбольшая глыбіня | 16,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 15,8 (32,2[1]) км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 0,74 (0,72[1]) км, найбольшая шырыня 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі 1,95 (1,7[1]) км. Найбольшая глыбіня возера 16,1 м. Аб’ём вады 0,81 млн. м³. Плошча вадазбору 15,8 (32,2[1]) км².
Катлавіна Глыбокага выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, разараныя. Берагі нізкія, на паўднёвым усходзе забалочаныя.
Злучана ручаём з возерам Сярэднік, на паўночным усходзе выцякае рака Галчыца ў раку Хараброўка.
Зноскі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Глыбокае Архівавана 29 ліпеня 2013.