Гогалеўскі сад (Гомель)
Гогалеўскі сад (або Гогалеўскі сквер, Гогалеўскі парк) — сквер у Гомелі пачатку ХХ ст. Закладзены не пазней за 1909 г. на невялікім пляцы між вуліцай Мільённай (сёння — Білецкага) і Саборным спускам каля будынка гарадской думы і гарадской управы[1][2].
Стаў вынікам добраўпарадкавання цэнтральнай часткі Гомеля ў прэстыжным раёне «Свісток». Разбіты на голай пустцы, дзе ў вільготнае надвор’е панавала гразь. Сваёй асаблівасцю меў пэўны «шахматны парадак» арганізацыі прасторы. Станам на 1911 г. краязнаўцамі адзначалася перавага ў садзе хвойных дрэў[1], хаця па тагачасных здымках гэтая перавага перад ліставымі дрэвамі невідавочная. Быў абнесены ўзорыстай металічнай агароджай. На яго плошчы знаходзіўся фантан з лаўкамі вакол яго. Характарызаваўся як «цудоўны гарадскі садок у памяць паэта (sic!) М. В. Гогаля»[1], бюст якому ўрачаста адкрылі 23 красавіка (6 мая) 1912 г.[3][4]
Пасля падзей Стракапытаўскага паўстання 1919 г. у садзе былі пахаваны забітыя паўстанцамі гомельскія камунары, што прадвызначыла далейшы мемарыяльны статус мясціны і наданне новай назвы — сквер 25-га сакавіка[5][6]. З канца 1940-х гг. прастора былога Гогалеўскага сада была перафарматавана пад сквер імя Ф. Э. Дзяржынскага[7].
Галерэя
правіць-
Месца будучага Гогалеўскага саду, 1901 г.
-
Гразкая пустка, на месцы якой будзе разбіты Гогалеўскі сад, 1904 г.
-
Перспектыва вул. Мільённай, 1916 г. Гогалеўскі сад — справа.
-
Помнік камунарам, 1920 г. Справа — бюст М. В. Гогаля.
-
Помнік камунарам, 1930-я гг.
-
Помнік камунарам і бюст М. В. Гогаля, 1930-я гг.
Зноскі
- ↑ а б в Жудро, Ф. А. Город Гомель (Могилевской губ.) : с 68 автотипиями / сост. Ф. А. Жудро, И. А. Сербов, и Д. И. Довгялло. — Вильна : Сев.-Зап. отд. Имп. Русского географического о-ва, 1911. — С. 12.
- ↑ Схематический план гор. Гомеля с пригородом за линией железн. дороги и предм. Белицей [на 1913 г.] / Состав. Г. Ханин и А. Месин-Поляков.
- ↑ С—ъ. Открытие памятника Гоголю // Полесье. — 1912. — 19 апреля. — С. 2.
- ↑ Д—ъ. Открытие памятника Н. В. Гоголю // Полесье. — 1912. — 24 апреля. — С. 2.
- ↑ Гомель и городские поселения Гомельщины: предварительные итоги переписи 1926 года и некоторые данные текущих учетов и обследований / БССР, Гомельское окружное статистическое бюро. — Речица : Тип. Комтреста, 1927. — С. 38.
- ↑ Кашталян, С. Стракапытаўскае паўстаньне // Чырвоная Беларусь. — 1930. — №7. — С. 14.
- ↑ Гомель: Энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Минск: БелСЭ, 1990. — С. 414.